Малітва святога Анзэльма Кентэрберыйскага

Святы Анзэльм Кентэрберыйскі (1033–1109) — доктар Касцёла. Нарадзіўся ў Італіі, служыў манахам у паўночнай Францыі больш за трыццаць гадоў, перш чым стаць арцыбіскупам Кентэрберыйскім. Анзэльм вядомы перш за ўсё як вялікі тэолаг і філосаф Сярэднявечча. Ён актыўна ўдзельнічаў у касцёльнай рэформе.

 *  *  *

Мой Божа, навучы маё сэрца, дзе і як шукаць Цябе,
дзе і як Цябе знайсці...
Ты — мой Бог, Ты — маё ўсё, хоць я ніколі не бачыў Цябе.
Ты стварыў мяне і перамяніў мяне,
Ты адарыў мяне ўсімі міласцямі, якія я маю,
і ўсё ж я не ведаю Цябе...

Я яшчэ не зрабіў таго, для чаго быў створаны...
Навучы мяне шукаць Цябе...
Я яшчэ не зрабіў таго, для чаго быў створаны...
Навучы мяне шукаць Цябе...

Я не магу шукаць Цябе, пакульТы не навучыш мяне,
не магу знайсці Цябе, пакульТы не пакажаш мне сябе.
Дазволь мне шукаць Цябе ў сваім жаданні,
дазволь мне жадаць Цябе ў сваім шуканні.
Дазволь мне знайсці Цябе праз сваю любоў да Цябе,
дазволь мне любіць Цябе, калі я знайду Цябе.

Амэн.


 
Пераклад з англійскай мовы Эльвіры Палінеўскай.
Паводле: http://www.loyolapress.com

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла