«Не бойцеся!»

Запрашаем дзяўчат, старэйшых за 18 гадоў, якія шукаюць сваё пакліканне, на сустрэчу з сястрой Дамінікай OP — кляўзуровай маніхіняй дамініканкай з ірландскага закрытага кляштара сясцёр, якія жывуць кантэмпляцыйным жыццём.

Сустрэча адбудзецца 14 сакавіка (субота) у Магілёве з 10.00 да 17.00.

У праграме сустрэчы:
— сведчанне с. Дамінікі, беларускі, якая жыве ў дамініканскім кляштары ў Ірландыі і займаецца іканапісам;
— размовы ў групах;
— прэзентацыя і фільм;
— святая Імша і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
— абед і экскурсія па Магілёве.

Усе дзяўчаты, зацікаўленыя сустрэчаю, могуць звяртацца
па ўсіх пытаннях па тэлефоне (+375) 29-291-92-11.


Просьба паведаміць аб жаданні ўдзельнічаць.

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла