Кожная сям’я — гэта хатні Касцёл

Выдавецтва «Pro Christo» прапануе ўвазе чытачоў выданне катэхізіса, прысвечанага тэме сямейнага жыцця. Катэхізіс быў падрыхтаваны архідыяцэзіяй Філадэльфіі і Папскай радай па справах сям’і напярэдадні Восьмай сусветнай сустрэчы сем’яў, якая адбудзецца ў Філадэльфіі 22–27 верасня 2015 года. Яе дэвіз: «Любоў — нашае пакліканне. Сям’я, якая жыве ў паўнаце».

Стваральнікі катэхізіса імкнуліся асвятліць каталіцкае веравучэнне на тэму сямейных адносінаў, паказаўшы яго актуальнасць і свежасць, глыбіню і даступнасць для сучасных католікаў і ўсіх людзей добрай волі. Гэты катэхізіс раскрывае, якім чынам каталіцкае веравучэнне адносна чалавечай сексуальнасці, сужэнства і сям’і засноўваецца на падмурку веры ў Езуса Хрыста. Чытачу прапануецца аповед, што пачынаецца са стварэння чалавека, пасля падрабязна аналізуецца падзенне першага чалавека, разглядаюцца выпрабаванні, з якімі сутыкаецца кожны з нас. У кнізе падкрэсліваецца значэнне Божага плану для нашага збаўлення. Любоў — гэта нашае пакліканне, і мы можам жыць у паўнаце, любячы Бога і адзін аднаго.

лучшие индивидуалки в городе Москва

 
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла