2015 сакавік-красавік

Хрысціянства — найбольш пераследаваная рэлігія

Пераследаваных хрысціянаў сёння больш, чым у першыя стагоддзі. Гэты факт, нагаданы Папам 6 красавіка пасля малітвы «Regina caeli», пацвердзіў таксама швейцарскі кардынал Курт Кох.

Падрабязней...

Раны Хрыста — гэта і нашыя раны

Другая Велікодная нядзеля, Нядзеля Божай Міласэрнасці, год В (12.04.2015).

Сёння разам з айцом дамініканінам Крыштафам Коц’янам OP мы разважаем, як праз прызму Хрыстовых ранаў мы можам зусім інакш паглядзець на ўласнае жыццё і зусім інакш успрыняць тыя раны, якія нехта іншы нанёс нам. І гэтам мы вучымся прымаць удзел у справе Божай міласэрнасці.

Падрабязней...

Сардэчна віншуем вас са святам Вялікадня!

Жыццё перамагло смерць, і ў свеце трыумфуе святло Божага Уваскрасення!

Падрабязней...

Сем апошніх фразаў Езуса

«Для хрысціянаў мука Хрыста павінна быць больш чым проста ўрокам гісторыі. Яна павінна стаць урокам жыцця» (Папа Францішак).

Падрабязней...

Пабачыў свет новы нумар часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай»

Асноўная тэма нумара надзвычай актуальная: «Шануй бацьку свайго і маці сваю». Чацвёртая запаведзь, якую кожны вернік ведае, але ці заўсёды належна выконвае? Пра гэта ідзе гаворка ў часопісе.

Падрабязней...

Бачыць прыяцеля

Разважанні Крыжовага шляху.

Прапануем чарговыя разважанні з кнігі кс. Яна Твардоўскага «Weź swój krzyż» (Pelplin, Wydawnictwo «Bernardinum», 2008), якая рыхтуецца да выдання на беларускай мове ў выдавецтве «Pro Christo».

Падрабязней...

Сустрэнем Вялікдзень з новым нумарам «Ave Maria»!

Напярэдадні Вялікадня нашых чытачоў радасна вітае чарговы, красавіцкі нумар часопіса «Ave Maria», які дапаможа падрыхтаваць душу да гэтай светлай урачыстасці і з чыстым сэрцам працягнуць свой шлях праз жыццёвыя выпрабаванні.

Падрабязней...

Я люблю цябе, жыццё!

Пятая нядзеля Вялікага посту, год В (22.03.2015). 

Разам з айцом дамініканінам Міхалам Ермашкевічам OP мы разважаем пра каштоўнасць жыцця, пра заслужаную ўзнагароду ў небе. Хто прывязаны да прамінальных зямных радасцяў, у момант смерці іх страціць і не атрымае нічога з вечных скарбаў, якія зусім не цаніў у гэтым свеце і якія адзіныя могуць зрабіць чалавека па-сапраўднаму шчаслівым.

Падрабязней...

Не загінуць, але мець жыццё

Чацвёртая нядзеля Вялікага Посту, год В (15.03.2015).

Сёння разам з айцом дамініканінам Паўлам Мажэйкам OP мы разважаем пра адвечны выбар чалавека паміж святлом і цемраю, жыццём і смерцю. На першы погляд, выбар гэты відавочны, але чаму ж тады, як кажа Святое Пісанне, «людзі больш палюбілі цемру, чым святло»?

Падрабязней...

Неспасцігнуты дар

Пра кнігу выбраных думак святога Яна Паўла ІІ «Не бойцеся любові!»

Вось ужо мінула дзесяць гадоў з таго часу, як адышоў у вечнасць мудры, вялікі Пантыфік і сапраўдны айцец для многіх хрысціянаў — святы Ян Павел ІІ, у асобе якога мы цяпер маем клапатлівага заступніка. Таму невыпадкова ў выдавецтве «Pro Christo» нядаўна выйшла кніга «Не бойцеся любові! Думкі святога Яна Паўла ІІ пра сям’ю», падрыхтаваная па ініцыятыве Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

Падрабязней...

© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла