Кананізацыя Маці Тэрэзы

«Заснавальніца Кангрэгацыі Місіянерак Любовімаці Тэрэза з Калькуты, 4 верасня будзе абвешчаная святою», — паведаміў Святы Айцец Францішак.

Гэтая кананізацыя стане адною са значных падзеяў Надзвычайнага Году Міласэрнасці, які распачаўся 8 снежня 2015 года.

Заснавальніца Кангрэгацыі Місіянерак Любові, Агнэс Гонджа Баяджыў, нарадзілася
26 жніўня 1910 года ў албанскай сям’і ў Скоп’і, але большую частку свайго жыцця яна правяла ў Індыі. У 18 гадоў Агнэс уступіла ў ірландскую Кангрэгацыю Сясцёр Ларэтанак, якая праз некаторы час паслала яе ў Індыю. Там, у Калькуце, у 1946 г.
сястра Тэрэза (імя, якое яна прыняла ў манастве), заснавала Кангрэгацыю Сясцёр Місіянерак Любові, зацверджаную Апостальскай Сталіцаю ў 1950 годзе. Сястра Тэрэза клапацілася пра самых бедных і тых, каму патрабавалася тэрміновая апека, за што ў 1979 годзе яна атрымала Нобелеўскую прэмію міру. Маці Тэрэза, як яе пачалі называць, заўсёды абараняла чалавечае жыццё ад зачацця да натуральнай смерці. Яна памерла ў славе святасці 5 верасня 1997 года ў родным доме сваёй кангрэгацыі ў Калькуце.

Ян Павел ІІ, ведаючы пра ахвярную дзейнасць маці Тэрэзы і паўсюднае перакананне ў яе святасці, дазволіў распачаць працэс яе беатыфікацыі ўжо праз два гады пасля яе смерці, а не праз традыцыйныя пяць. Яе беатыфікацыйны працэс быў самым кароткім у сучаснай гісторыі Касцёла. 19 кастрычніка 2003 года папа Ян Павел ІІ
абвясціў яе благаслаўлёнаю на плошчы св. Пятра ў Рыме. «Яна была дарам для Касцёла і свету», — сказаў Святы Айцец падчас урачыстасцяў.

«Па крыві я — албанка, грамадзянка Індыі, па веры — каталіцкая сястра, а па сутнасці свайго паклікання я належу свету. Але калі размова ідзе пра сэрца, то я цалкам належу Сэрцу Езуса», — прызналася калісьці маці Тэрэза. На працягу ўсяго жыцця яна абвяшчала любоў, якой Езус жадаў для ўсяго чалавецтва і асабліва для самых убогіх і бедных.


Падрыхтавала Іна Бігель.

Паводле матэрыялаў каталіцкіх інфармагенцтваў


Гл. таксама:

Думкі Маці Тэрэзы з Калькуты

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней