Думкі Маці Тэрэзы з Калькуты

 

– Мы не можам рабіць вялікіх справаў, а толькі маленькія з вялікай любоўю.

– Шчасце нельга знайсці без малітвы.

– Людзям не хапае любові значна больш, чым хлеба, і гэты голад самы моцны.

– Каб стварыць сям’ю, дастаткова кахаць, а каб яе захаваць, трэба навучыцца цярпець і прабачаць.

– Калі ацэньваеш людзей, не маеш часу іх любіць.

– Мы можам пазбавіцца ад хваробы з дапамогаю лекаў, але адзіны лек ад адзіноты, адчаю і безнадзейнасці — гэта любоў. У свеце шмат людзей, якія паміраюць з голаду, але яшчэ больш тых, хто памірае з­за таго, што ім не хапае любові.

– Няважна, хто і што пра вас гаворыць — прымайце ўсё гэта з усмешкаю і працягвайце рабіць сваю справу.

– Добрыя словы сказаць лёгка, іх рэха доўга жыве ў сэрцах людзей.

– Любоў не выбірае, любоў толькі дае.

– Каб любоў была сапраўднаю, яна павінна прыносіць боль.

– Памятайце, што мы павінны любіць бедных аж да болю.

– Трэба даваць тое, што мае нейкі кошт, патрабуе пасвячэння, пазбаўляе чагосьці, што любіш, каб дар меў каштоўнасць у вачах Бога.

– Не мы любім бедных, а Хрыстус. Хрыстус любіць іх праз нас, бо хоча цялесна быць побач з імі.

– Мы не можам рабіць вялікіх справаў, а толькі маленькія з вялікай любоўю.

– Самы важны лек — гэта пяшчотная любоў і клопат.

– Я дакладна ведаю, што калі б людзі мацней любілі адзін аднаго, нашае жыццё было б значна лепшым.

– Калі вы хочаце ашчаслівіць увесь свет, ідзіце дадому і любіце сваю сям’ю. Адзінота і адчуванне, што ты нікому не патрэбны, — самы жахлівы від беднасці.

– Радасць — гэта сеткі любові для лоўлі душаў.

– Я адчуваю сябе алоўкам у руках Бога. Ён піша намі, і піша добра, нават калі мы недасканалая прылада.

– Лёгка любіць тых, хто далёка, але не так проста палюбіць тых, хто блізка.

– Не бойцеся любіць. Адкрывайце сэрца і пастарайцеся абудзіць у ім любоў. Для гэтага не трэба бачыць у іншых і сабе толькі недахопы і памылкі. Шукайце і знаходзьце у людзях прыгожае і добрае. Гэта натхняе і нас саміх, і іншых людзей на праяву лепшых якасцяў.


 Падрыхтавала Іна Бігель. 

Паводле:
http://www.motherteresa.org,
 http://adonai.pl


Гл таксама:

Кананізацыя Маці Тэрэзы

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней