Моладзевы квартал

«Моладзевы квартал» — праект пра моладзь і для моладзі. Кожны хлопец, кожная дзяўчына, ступаючы на шлях самастойнага жыцця, выбіраюць для сябе пэўныя духоўныя арыенціры, шукаюць спосабы знайсці і рэалізаваць сябе ў гэтым свеце, які прапануе мноства розных перспектываў. Для некаторых галоўным жыццёвым арыенцірам становіцца вера ў Бога. На старонках гэтага праекта маладыя людзі распавядаюць пра тое, як яны знайшлі Божую любоў, дзеляцца цудоўнымі сведчаннямі пра сваё духоўнае жыццё, апісваюць сустрэчы і падарожжы, якія дапамаглі ім умацаваць сваю веру, а таксама разважаюць пра надзённыя праблемы сучаснасці.

Запрашаем вас, шаноўныя чытачы, не толькі да знаёмства з матэрыяламі гэтага праекту, але і да ўдзелу ў яго стварэнні. Дасылайце на адрас рэдакцыі свае сведчанні, разважанні і назіранні на тэму рэлігійнага жыцця моладзі ў нашай краіне і ва ўсім свеце. Чым больш мы будзем ведаць адзін пра аднаго, тым лягчэй нам будзе знайсці падтрымку і аднадумцаў на сваім шляху духоўнага развіцця.

© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла