Лекі з Божай аптэкі

«І сказаў Бог: Вось Я даю вам усялякую траву, што рассявае насенне па ўсёй зямлі, і ўсялякае дрэва, плод якога рассявае насенне, каб яны былі вам на спажытак» (Быц 1, 29). Створаны Богам свет тоіць у сабе неверагодныя, невычэрпныя багацці, якія чалавецтва ўвесь час працягвае раскрываць. Гэтай мэце прысвечаны і праект «Лекі з Божай аптэкі». У ім распавядаецца пра разнастайныя дары нашай зямлі, што маюць лекавую моц. Якія хваробы лечаць капуста, дыня, гарбуз? А пра якія ўласцівасці верасу і святаянніку ведалі нашыя продкі ды не ведаем мы? Кожны артыкул гэтага праекта насычаны багатай інфармацыяй пра гісторыю ўжывання пэўнай расліны ў медыцыне, пра карысныя рэчывы, якія ўтрымліваюцца ў пладах і зёлках, і нават пра тое, чым тая ці іншая расліна можа быць небяспечнаю для людзей, што пакутуюць на розныя захворванні. Рэцэпты лекавых сродкаў і проста смачных страваў, пададзеныя ў матэрыялах гэтага праекту, дапамогуць чытачам прымяніць атрыманыя звесткі на практыцы. Жадаем прыемнага чытання і спадзяемся на зваротную сувязь!

© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла