Божая міласэрнасць

Свой «Дзённік» святая сястра Фаўстына Кавальская пісала на працягу чатырох апошніх гадоў жыцця (1934–1938 гг.). Гэтую сціплую законніцу з Кангрэгацыі Маці Божай Міласэрнасці выбраў Езус, каб праз яе перадаць Касцёлу і ўсяму свету сваё самае важнае пасланне, каб нагадаць у ім біблійную праўду пра сваю міласэрную любоў да кожнага чалавека і ўсяго стварэння: «Мая душа перапоўнена міласэрнасцю, якая ахоплівае ўсё, што Я стварыў. Для Мяне асалода — дзейнічаць у чалавечай душы, напаўняць яе сваёю міласэрнасцю і апраўдваць яе. Маё Валадарства на зямлі — гэта Маё жыццё ў чалавечай душы» (1784).

Благаслаўлёны Ян Павел ІІ у кнізе-тэстамэнце «Памяць і самасвядомасць» прысвяціў асобны раздзел Божай міласэрнасці. «...Словы, запісаныя ў „Дзённіку“ святой Фаўстыны, — кажа Вялікі Папа, — з’яўляюцца асаблівым Евангеллем Божай міласэрнасці, напісаным у перспектыве ХХ ст. <...> Як быццам Хрыстус хацеў паказаць, што мераю, вызначанаю злу, віноўнікам і ахвяраю якога з’яўляецца чалавек, у рэшце рэшт ёсць Божая міласэрнасць...»

Новаабраны Папа Францішак у адной з першых гамілій свайго Пантыфікату засведчыў, што наймацнейшым пасланнем Бога для яго з’яўляецца міласэрнасць.

Сапраўды, сучаснаму свету, ахопленаму самымі рознымі пагрозамі і небяспекамі, як ніколі патрэбны Божая любоў і міласэрнасць. Таму «Дзённік» св. Фаўстыны Кавальскай здаецца сёння такім актуальным і неабходным.




Объявления о продаже квартир: Проститутки Киева . Диплом о высшем образовании: купить диплом о высшем образовании. Нужно продать товар.

Змест у якім нумары 
надрукавана
Першы сшытак  
0-111  
112-113  № 5 (2012)
114-142  
143-146 № 5-6 (2011)
147-149  
150-152  № 9 (2011)
153-157  № 11 (2011)
157-169  
170-175  № 12 (2011)
176-258  
259-268  № 8 (2012)  

268-324

 

325-334

 № 7-8 (2013) 
346-351  № 1-2 (2012)  
352-354  
355-358  № 12 (2012)  
359-407  
408-415  № 3 (2012)  
416-420  
421-428  № 4 (2012)  
429-481  
482-488  № 6-7 (2012)  
   
Другі сшытак  
522-575  
576-584  № 9-10 (2012)  
585-586  
587-594  № 11 (2012)  
595-756  
757-764  № 3 (2013)  
765-1000  
   
Трэці сшытак  
1001-1038  
1039-1048 № 4 (2013)
1049-1119  
1120-1131 № 5 (2013)
1132-1141  
1142-1150  № 6 (2013)
1151-1230  
Чацвёрты сшытак  

 1231-1263

 
 1264-1270 № 10 (2013)
 1271-1321  
Пяты сшытак  
 1326-1337    № 9 (2013)
 -1589  
Шосты сшытак  
 1590-1803  
   
   
   
   
   
   
   
   



© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла