Ян Павел ІІ

«Служэнне Яна Паўла ІІ для Касцёла не скончанае. Яно працягваецца і будзе працягвацца ў іншым вымярэнні, пра што кажа нам вера. І менавіта гэта — тое цудоўнае святло, якое чарговы раз запальваецца перад намі», — сказаў арцыбіскуп Юзаф Міхалік у адным з інтэрв’ю, прысвечаным асобе Яна Паўла ІІ. Місія благаслаўлёнага Папы, працягнутая ў Доме Айца, ужо прынесла шчодры плён на нашай зямлі і ва ўсім свеце. Ёсць мноства сведчанняў пра ласкі, якімі Бог адорвае людзей праз заступніцтва Яна Паўла ІІ. Гэта спрыяе развіццю культу благаслаўлёнага і павялічвае нашу надзею на яго нябесную падтрымку ў нашых зямных справах.

Гэты праект створаны з мэтаю дапамагчы чытачам як мага глыбей пазнаёміцца з асобаю Яна Паўла ІІ, кананізацыі якога чакае ўвесь свет. Тут можна знайсці матэрыялы з папярэдніх нумароў часопіса «Ave Maria», а таксама ўсе новыя публікацыі, прысвечаныя жыццёваму шляху благаслаўлёнага Папы, яго Пантыфікату і культу, які пачаў развівацца адразу пасля адыходу Святога Айца ў вечнасць. Тут жа змешчаныя малітвы да Яна Паўла ІІ і праз яго заступніцтва, а таксама сведчанні і ўспаміны звязаныя з асобаю Вялікага Папы.

 

Знакі святасці Яна Паўла ІІ

З размовы кардынала Станіслава Дзівіша з кс. Ірэнэушам Скубісем

«...Усё маё святарскае жыццё звязана з асобаю Яна Паўла ІІ. Аднак цяпер я ўсё больш бачу, наколькі святасць напаўняла яго жыццё, у чым яна праяўлялася. Напрыклад, Святы Айцец ніколі не цэлебраваў святой Імшы раніцаю без папярэдняй падрыхтоўкі. Ён заглыбляўся ў разважанне, заўсёды рыхтаваўся перад святою Імшою хаця б 15 хвілінаў. І ніколі не заканчваў святой Імшы, не ўчыніўшы акту падзякі. Акрамя таго, ён не размаўляў з людзьмі перад святою Імшою.»

«Ave Maria» № 1-2 (226-227) 2014

------------------------------------------------

З разважанняў пра Вялікі пост Яна Паўла ІІ

Ipse liberabit te... «Ён сам цябе вызваліць…» — гэтыя словы з 91-га псальма могуць кожнаму з нас прынесці духоўную падтрымку на час Вялікага посту, калі мы з асаблівай руплівасцю стараемся знайсці шляхі набліжэння да Бога і вызвалення ад усяго, што перашкаджае нам у гэтай блізкасці. Разважанні благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, якія прапануюцца на гэтай старонцы, дадуць нам новы штуршок, новае натхненне у крочанні па гэтых шматлікіх шляхах.

«Ave Maria» № 3 (192) 2011

------------------------------------------------

Найбольшая манета з выяваю Яна Паўла ІІ

«Ioannes Paulus II Maximus» — найбольшая і найцяжэйшая манета з выяваю Яна Паўла ІІ. Яна важыць 100 унцый, гэта значыць больш за 3 кілаграмы чыстага срэбра, і мае форму мапы Польшчы.

«Ave Maria» № 1-2 (226-227) 2014

------------------------------------------------

У чаканні кананізацыі

Галоўнаю мэтаю першай звычайнай кансісторыі, скліканай папам Францішкам 30 верасня, было вызначэнне даты кананізацыі двух благаслаўлёных папаў: Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ. Як і чакалася, Святы Айцец пастанавіў, што кананізацыя адбудзецца 27 красавіка 2014 года, калі паўсюдны Касцёл будзе адзначаць свята Божай Міласэрнасці, устаноўленае менавіта Янам Паўлам ІІ.

«Ave Maria» № 11 (224) 2013

------------------------------------------------

Малітвы Яна Паўла ІІ

Прапануем вашай увазе малітвы Яна Паўла ІІ: «Малітва ў інтэнцыі пакліканняў», «Малітва за сем’і», «У абарону чалавечага жыцця», «Малітва аб супакоі», «Бог нашай штодзённай працы», «Просьба аб прабачэнні», «Малітва да Маці Бога» і інш.

«Ave Maria» № 5-6 (194-195) 2011

------------------------------------------------

Літанія да благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ

Папа Божай Міласэрнасці, апякун хрысціянскіх сем'яў, заступнік і абаронца прыгнечаных — гэта толькі некаторыя акрэсленні, якія характарызуюць благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, бо яго заступніцтва перад Богам за нас, пілігрымаў зямнога жыцця, мае несумненную моц. Звернемся ж да гэтага вялікага нябеснага заступніка ў словах "Літаніі".

«Ave Maria» № 5-6 (194-195) 2011

 ------------------------------------------------

«Пакажыце непераможную сілу маладосці...»

З прамоваў Слугі Божага Яна Паўла ІІ да моладзі

«…Таму калі ты прагнеш, дарагі браце або сястра, размаўляць з Хрыстом ва ўсёй праўдзе Яго сведчання, табе трэба, з аднаго боку, «палюбіць свет» — «бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага» (Ян 3, 16), і адначасова трэба вызначыць унутраную дыстанцыю ў стаўленні да той багатай і захапляльнай рэчаіснасці, якою з’яўляецца свет.»

«Ave Maria» № 4 (193) 2011

 ------------------------------------------------

Пра Яна Паўла ІІ як візіянера

З інтэрв’ю з арцыбіскупам Юзафам Міхалікам, кіраўніком Епіскапату Польшчы
Было шмат прыкладаў незвычайнай ласкі. Першым, на самым пачатку пантыфікату, было тое, што Яна Паўла ІІ прынялі рымляне. Рэдкая дыяцэзія была б у стане прыняць чужаземца. У гэтым выявілася культура старога Рыма, хрысціянская, каталіцкая культура. Гэта першы вялікі і цікавы знак. Пазней, мне здаецца, цудам было тое, што Папа <...> застаўся самім сабою. Ён часта казаў аб любові да Айчыны і аб патрыятызме.

«Ave Maria» № 4 (193) 2011

------------------------------------------------

 Ян Павел II — заступнік бясплодных сужэнцаў

Сёння ў Беларусі ад бясплоднасці пакутуе больш за чвэрць сем’яў. Паводле афіцыйнай статыстыкі, бясплоднымі лічацца 25% сем’яў. Памылкова думаць, што на бясплоднасць пакутуюць толькі жанчыны: на 50%  жаночага бясплоддзя прыпадае столькі ж мужчынскага. Медыцына можа дапамагчы толькі невялікаму працэнту гэтых людзей, а значыць многія пары ніколі не змогуць атрымаць адказ на вельмі цяжкае пытанне: «Чаму менавіта мы?»

«Ave Maria» № 5-6 (194-195) 2011

------------------------------------------------

 Нябесная зорка Яна Паўла Вялікага

«Мне, як чалавеку, які добра ведаў папу Яна Паўла II, было вельмі цяжка пагадзіцца з тым, што яго не стала. Хоць праўда хрысціянскай веры нагадвае пра жыццё вечнае і я быў упэўнены, што ён знаходзіцца ў доме нябеснага Айца, аднак чыста па-чалавечаму было нялёгка прыняць праўду, што яго няма сярод нас. Думаю, што не адзін я мучыўся такімі думкамі шэсць гадоў таму, асабліва падчас цырымоніі пахавання 8 красавіка 2005 года».

«Ave Maria» № 5-6 (194-195) 2011

------------------------------------------------

Водар яго святасці

З гаміліі Святога Айца Бэнэдыкта XVI падчас беатыфікацыі Яна Паўла ІІ.

«Шэсць гадоў таму мы былі сабраныя на гэтай плошчы з нагоды пахавання папы Яна Паўла ІІ. Вялікім быў боль той страты, але яшчэ большым за яго было адчуванне невымернай ласкі, што ахінула Рым і ўвесь свет: ласкі, што стала нібы плёнам цэлага жыцця майго ўмілаванага Папярэдніка, а асабліва ягонага сведчання ў цярпенні. Ужо ў той дзень мы адчувалі ў паветры водар ягонай святасці, і Божы народ па-рознаму выяўляў сваю пашану да яго».

«Ave Maria» № 5-6 (194-195) 2011

------------------------------------------------

Ян Павел ІІ — благаслаўлёны!

У нядзелю Божай Міласэрнасці, 1 мая, адбылася доўгачаканая падзея — папа Ян Павел ІІ быў залічаны да благаслаўлёных. На ўрачыстасці ў Ватыкан накіраваліся іерархі і пілігрымы з Беларусі. «І вось доўгачаканы дзень настаў; ён настаў хутка, бо так спадабалася Пану Богу: Ян Павел ІІ благаслаўлёны!» — з радасцю адзначыў Святы Айцец.

«Ave Maria» № 5-6 (194-195) 2011

© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла