Велікодны перыяд

Велікодны перыяд ахоплівае пяцьдзясят дзён ад Нядзелі Уваскрасення Пана да нядзелі Спаслання Духа Святога. У гэты час хрысціянаў усяго свету яднае асаблівая радасць з нагоды уваскрасення Езуса Хрыста. Любоў перамагла смерць і грэх! Таму нездарма падчас Велікоднага перыяду Касцёл адзначае:

  • свята Божай Міласэрнасці (другая велікодная нядзеля) — як напамін пра тое, што Пан Бог прагне праліць сваю міласэрнасць на ўсе душы, якія давяраюць Яму сваё жыццё, свае клопаты і цяжкасці, а таксама сваю радасць;
  • урачыстасць Унебаўшэсця Пана (чацвер пасля шостай велікоднай нядзелі) — як абяцанне будучага шчасце ў Доме Айца. «У доме Айца Майго шмат святліц. А калі б так не было, ці сказаў бы вам, што іду падрыхтаваць месца для вас. І калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду зноў і забяру вас да сябе, каб і вы былі там, дзе Я» (Ян 14, 2–3), — сказаў Езус сваім Апосталам незадоўга да сваёй мукі і смерці.

Як бачым, святы велікоднага перыяду, пачынаючы ад Нядзеля Уваскрасення Пана, маюць моцную ўзаемасувязь і ўсё глыбей і глыбей акунаюць нас у таямніцу збаўлення свету.

У гэтым праекце прапануем матэрыялы, які дапамогуць вам у перажыванні гэтага радаснага перыяду літургічнага году.

Запрашаем азнаёміцца з падборкай матэрыялаў з тэгам «Велікодны перыяд»

© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла