14 снежня адбылася значная падзея для беларускай музычнай і духоўнай культуры. У праграме перадкаляднага канцэрта «Нябеснае нараджэнне» ў выкананні саліста Льва Казакевіча, навучэнца гімназіі-каледжа пры Акадэміі музыкі, і студэнцкага хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Інэсы Бадзякі прагучала прэм’ера «Месы до-мажор для хору a'cappella і саліста-дысканта» аўтарства маладога беларускага кампазітара Андрэя Саўрыцкага.
Артыкулы з цэтлікам ‘Інтэрв’ю’
Размова з айцом марыянінам Міхаілам Цвячкоўскім, старшынёй аб’яднання вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых Манаскіх Інстытутаў і Таварыстваў Апостальскага Жыцця ў Беларусі.
Дзякуючы былому настаяцелю касцёла святога Андрэя дэкану Вітальду Жыльветру ў 1990-я гады помнік барока ў Слоніме ўдалося выратаваць і аднавіць. З 28 гадоў свайго святарства айцец Вітальд 22 гады аддаў Слоніму. Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам быў адрамантаваны касцёл святога Андрэя, пабудаваны ў 1775 годзе. Дзякуючы айцу Вітальду ў касцёле заўсёды гучала беларуская мова. Ён пасадзейнічаў вяртанню вернікам іконы Жыровіцкай Багародзіцы, якая была падрыхтаваная да каранацыі ў 1730 годзе. Цяпер айцец Вітальд Жыльветра служыць у касцёле святога Казіміра ў Ліпнішках Іўеўскага раёна, але часта наведвае Слонім. У адну з такіх паездак у Слонім я сустрэўся ў айцом Вітальдам і задаў яму некалькі пытанняў. |