Артыкулы з цэтлікам ‘Агляд прэсы’

Новы нумар квартальніка «Наша вера» адметны комплексам публікацый, прысвечаных дамініканскаму ордэну і постаці св. Дамініка

Подробнее...

Чарговы нумар каталіцкага часопіса для дзяцей «Маленькі рыцар Беззаганнай», які нядаўна выйшаў у свет, прысвечаны вельмі актуальнай у наш час тэме – захаванню запаведзі: «Не забівай». Калі мы забіваем іншага чалавека? Ці толькі тады, калі страляем у яго? Калі мы грашым тым, што нішчым сваё ўласнае жыццё? Ці ўмеем мы шанаваць жыццё, падоранае нам Богам?

Подробнее...

новы нумар часопіса «Ave Maria»

Ліпеньска-жнівеньскі нумар часопіса «Ave Maria» наскрозь пранізаны марыйнай тэматыкай, і гэта невыпадкова, таму што лета — час марыйных пілігрымак, час на тое, каб сысці са звыклага штодзённага шляху і хоць на кароткі момант сцішыцца ў абдымках Маці Божай.

Подробнее...

па старонках шостага нумара часопіса.

Канец вясны і месяц чэрвень, прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, выдаліся багатымі на падзеі і святочныя даты ў Касцёле. Таму і на старонках чэрвеньскага нумара часопіса «Ave Maria» перад чытачамі ажывае нядаўняе асвячэнне першага ў Беларусі касцёла імя св. Яна Паўла ІІ.

Подробнее...

Новы нумар квартальніка «Наша вера» адметны тым, што споўнілася 20 гадоў з часу яго заснавання пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. З гэтай нагоды змешчана слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. Адметны гэты нумар і іншымі юбілеямі і датамі.

Подробнее...

Напярэдадні Вялікадня нашых чытачоў радасна вітае чарговы, красавіцкі нумар часопіса «Ave Maria», які дапаможа падрыхтаваць душу да гэтай светлай урачыстасці і з чыстым сэрцам працягнуць свой шлях праз жыццёвыя выпрабаванні.

Подробнее...

Лютаўска-сакавіцкі нумар часопіса

«Марыя — прытулак грэшнікаў» — дэвіз, пад якім у Каталіцкім Касцёле праходзіць Год навяртання, з’яўляецца вызначальным і ў стварэнні кожнага чарговага нумара часопіса «Ave Maria», што запрашае на свае старонкі тых, хто шукае шляхоў сустрэчы з Панам. Таму лютаўска-сакавіцкі нумар штомесячніка распачынаецца ўрыўкам з пастырскага паслання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на 2015 год «Навяртанне — шлях да жыцця з Богам»

Подробнее...

Пабачыў свет новы нумар часопіса для дзяцей «Маленькі рыцар Беззаганнай». Асноўная ягоная тэма – Божае Нараджэнне, як мы яго святкуем, што для нас галоўнае ў ім. Часопіс прапануе сваім чытачам задумацца таксама над тым, ці падобныя сем’і, у якіх яны жывуць, да той, у якой жыў Дзіцятка Езус.

Подробнее...

Новы нумар часопіса «Наша вера» ўжо чакае сваіх чытачоў на паліцах парафіяльных кіёскаў. Прапануем пазнаёміцца са зместам квартальніка на нашай старонцы.

Подробнее...

лістападаўскі нумар «Ave Maria»

У пошуках матэрыялаў на нейкую тэму часта даводзіцца звяртацца да ўсяго архіву часопісаў «Ave Maria». І амаль кожны раз гэты зварот зацягвае нашмат глыбей, чым планавалася, далёка за межы выбранае тэмы. 20 гадоў! І ніводзін часопіс не здаецца састарэлым, неактуальным. Гэта не дзіўна: на старонках кожнага нумага вядзецца гутарка пра рэчы, што цікавяць чалавека незалежна ад часу, у якім ён жыве... Вось і новы, юбілейны нумар, прапануе паразважаць пра тое, аб чым мы часта забываемся ў віры штодзённых клопатаў.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла