Артыкулы з цэтлікам ‘Агляд прэсы’

Новы нумар часопіса «Наша вера» ўжо чакае сваіх чытачоў на паліцах парафіяльных кіёскаў. Прапануем пазнаёміцца са зместам квартальніка на нашай старонцы.

Подробнее...

Верасень з першымі восеньскімі халадамі прымушае нас спяшацца ў свае ўтульныя дамы, каб за кубачкам гарачай гарбаты разам з часопісам «Ave Maria» нацешыцца ўспамінамі пра далёкія пілігрымкі, даведацца пра апошнія падзеі з жыцця Касцёла і паразважаць пра складаныя духоўныя праблемы.

Подробнее...

Нават католікаў «са стажам», якія ўжо маюць багаты вопыт духоўнага жыцця з Богам, вельмі часта хвалююць пытанні адносна рэлігійнай практыкі, тых ці іншых касцёльных наказаў або праўдаў веры. І гэта добра. Гэта паказчык таго, што наша вера жывая і ўвесь час развіваецца. Амаль кожны артыкул новага — ліпеньска-жнівеньскага — нумара часопіса «Ave Maria» скіраваны на тое, каб даць вам, дарагія чытачы, своеасаблівыя духоўныя арыенціры ў лабірынтах жыцця. 

Подробнее...

Новы нумар квартальніка «Наша вера» прапануе чытачам паразважаць пра жыццё і святасць нядаўна кананізаваных Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ, пазнаёміцца з успамінамі, прысвечанымі кардыналу Казіміру Свёнтку, узбагаціцца скарбамі хрысціянскай літаратурнай спадчыны і сусветнага сакральнага мастацтва. Запрашаем пазнаёміцца са зместам часопіса на нашай старонцы.

Подробнее...

Пашана да Божага імя, да ўсяго святога з’яўляюцца неабходнымі ўмовамі нашай веры. Гэтая думка стала скразной у апошнім нумары часопіса для дзяцей «Маленькі рыцар Беззаганнай». Менавіта другой запаведзі дэкалогу прысвечаны чарговы «ўрок» айца Віталія Даніловіча. На гэтую ж тэму выказваюцца і чытачы часопіса. У апавяданні Ірыны Жарнасек «Букет дзьмухаўцоў» ідзе гаворка пра любоў да бліжняга.

Подробнее...

Чэрвень са сваёй раскошай зеляніны, сонечнага цяпла і квецені нібы запрашае нас узгадаць пра раскошу Божай любові і шчодрасці. Нездарма гэты месяц прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Узгадаць пра набажэнства да Сэрца Езуса запрашае нас і чэрвеньскі нумар часопіса «Ave Maria» ў артыкуле кс. Юзафа Гавэла SCJ «Ян ХХІІІ — сфармаваны ў школе Сэрца Езуса». Добры Папа Ян — як яго называлі вернікі — у сваіх дзённікавых запісах дзеліцца з намі, нашчадкамі, сваім перажываннем гэтага набажэнства, якое прыносіць вялікі плён у жыцці хрысціянаў.

Подробнее...

Доўгачаканая кананізацыя папаў Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ прынесла вернікам Касцёла новую радасць і новую надзею на дзейснае заступніцтва гэтых святых перад Богам. У той жа час гэтая падзея выклікае павышаную цікавасць да лёсу і духоўнага жыцця кананізаваных пантыфікаў. Менавіта таму ў майскім нумары часопіса «Ave Maria» гэтай тэме прысвечаны цэлы цыкл матэрыялаў.

Подробнее...

Чытайце разам са сваімі дзецьмі «Маленькі рыцар Беззаганнай»! Адкрывайце для сябе і сваіх дзяцей свет дабра і любові!

Подробнее...

Шаноўныя чытачы! Спяшаемся падзяліцца з вамі радаснаю вескаю пра тое, што выйшаў у свет новы — першы ў гэтым годзе — нумар квартальніка «Наша вера». Вас не пакінуць абыякавымі захапляльныя матэрыялы пра жыццё і святасць Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ, аповеды пра кардынала Казіміра Свёнтка і народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, які нядаўна адышоў у вечнасць, а таксама шматлікія іншыя цікавыя старонкі нашага выдання.

Подробнее...

Першы нумар часопіса «Ave Maria» ў гэтым годзе атрымаўся па-сапраўднаму святочным і знакавым у хроніцы жыцця Каталіцкага Касцёла на Беларусі, бо на яго старонках сабраны матэрыял пра тры надзвычай важныя падзеі ў рэлігійным жыцці нашай краіны — біскупскія пасвячэнні ксяндза Алега Буткевіча, ксяндза Юрыя Касабуцкага і ксяндза мансеньёра Юзафа Станеўскага. Сціслыя рэпартажы і інтэрв’ю, эсэ і фотаўклейкі дапамогуць чытачам акунуцца ва ўрачыстую атмасферу кожнай з гэтых падзеяў, якія насяляюць душу вялікімі спадзяваннямі, бо «біскуп — знак прысутнасці Хрыста ў свеце», як сказаў благаслаўлёны Ян Павел ІІ.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла