Артыкулы з цэтлікам ‘Агляд прэсы’

Пасля непрацяглага перапынку ў гарачую летнюю пару пабачыў свет новы — дзявяты — нумар часопіса «Ave Maria». Па слядах перэгрынацыі рэліквій святога Яна Боска ў Беларусі рэдакцыя прапануе чытачам на першых старонках выдання публікацыю пра гэтага вялікага святога: «Любоўю здабываць сяброў — рэцэпт святасці ад Яна Боска».

Подробнее...

Выйшаў з друку другі ў 2013 годзе нумар культурна-рэлігійнага квартальніка "Наша вера". Пра змест часопіса вы зможаце даведацца з кароткага рэзюмэ, змешчанага ў дадзенай публікацыі. Сколько стоит сделать медкнижку.

Подробнее...

Новы нумар часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай» (№ 2 2013 г.) прысвечаны непаўторнаму для кожнага хрысціяніна святу — Першай святой Камуніі. У часопісе ідзе гаворка пра тое, як перажывалі і перажываюць гэты дзень розныя людзі ў розныя часы, пра тое, што найважнейшае ў першай сустрэчы верніка з Хрыстом Эўхарыстычным: «Хоць не бачыў Цябе я, ды сэрца сэрцу сказала: „Люблю“».

Подробнее...

Сёлета чэрвень рыхтуе прыемныя перажыванні для каталіцкіх вернікаў, а для супрацоўнікаў часопіса «Ave Maria» — радасныя клопаты ў падрыхтоўцы матэрыялаў, прысвечаных важнай падзеі ў нашай краіне — перэгрынацыі рэліквій святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса.

Подробнее...

Красавіцкі нумар часопіса «Ave Maria» парадуе чытачоў матэрыяламі, звязанымі з пачаткам Пантыфікату новаабранага папы Францішка, а менавіта: падрабязнай біяграфіяй Святога Айца, які за некалькі тыдняў заваяваў сэрцы людзей на ўсіх кантынентах, а таксама Гаміліяй падчас святой Імшы на пачатак Пятровага служэння.

Подробнее...

Выйшаў з друку першы ў 2013 г. нумар культурна-рэлігійнага квартальніка «Наша вера». Прапануем вашай увазе рэзюмэ, з якога вы даведаецеся пра змест часопіса, і заахвочваем да яго набыцця ў мінскай кнігарні «Духоўная кніга» і ў касцёльных кіёсках.

Подробнее...

12 сакавіка часопіс выйшаў з друку.

Выбар — адна з найскладанейшых праблемаў нашага жыцця, з якой мы сутыкаемся штодня ў вялікіх і дробных справах. Ён патрабуе рашучасці і адначасова ўмення сумнявацца; адказнасці і адначасова свабоды волі; веры ў свае сілы і разумення сваёй слабасці... Прайсці па няпростых шляхах свайго і чужога выбару запрашае чарговы нумар часопіса «Ave Maria».

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла