Артыкулы з цэтлікам ‘Адвэнт’

Другая нядзеля Адвэнту, год С (6.12.2015).

Сёння, разам з айцом Тамашам Білкам OP мы разважаем пра моцна звязаныя між сабою біблійныя заклікі пазбыцца ад смутку і нядолі і рыхтаваць дарогі Пану. У гэтым мэта Адвэнту, так мы рыхтуемся сустрэць Збаўцу.

Подробнее...

Першая нядзеля Адвэнту, год С (29.11.2015). 

Сення, на пачатку Надзвычайнага Года Міласэрнасці, разам з айцом дамініканінам Раманам Шульцам OP мы разважаем пра тую міласэрнасць, якую мы здольныя аказаць людзям вакол нас, і пра тое, як гэта паўплывае на нашае ўласнае жыццё.

Подробнее...

Трэцяя нядзеля Адвэнту, год В (14.12.2014).

Сёння разам з дамініканінам айцом Паўлам Мажэйкам OP мы разважаем пра тое, як распазнаць Хрыста ў сваім жыцці, каб Ён сапраўды стаў яго цэнтрам і мэтаю. Час Адвэнту дае нам магчымасць падрыхтавацца, каб нанова пусціць Хрыста ў сваё жыццё, свой дом і сваю сям’ю.

Подробнее...

Другая нядзеля Адвэнту, год В (7.12.2014).

Сёння разам з айцом дамініканінам Раманам Шульцам OP мы разважаем пра тое, як годна правесці адвэнтовы час і добра падрыхтавацца да Божага Нараджэння. У сваім разважанні айцец таксама прапануе нам пытанні для адвэнтовага рахунку сумлення.

Подробнее...

Першая нядзеля Адвэнту, год В (30.11.2014).

Сёння разам з айцом дамініканінам Тамашам Мікам OP мы разважаем над заклікам Езуса чуваць, напаўняючы кожны свой дзень звычайнай працай, якая, аднак, можа паслужыць збаўленню чалавецтва, калі выконваць яе з верай і любоўю. 

Подробнее...

Адвэнт — гэта час зімовага посту ў Каталіцкім Касцёле, гэта час, які яшчэ называюць часам радаснага чакання. Гэта таксама перыяд духоўнай падрыхтоўкі да свята нараджэння Езуса Хрыста.

Подробнее...

Чацвёртая нядзеля Адвэнту, год А. 

Разам з айцом дамініканцам Міхалам Ермашкевічам OP мы разважаем над таямніцаю святога Юзафа, апекуна святой Сям’і. Чаму, нягледзячы на тое, што Біблія так мала кажа пра яго асобу, мы лічым яго вялікім жыццёвым прыкладам? Чаго нам не хапае, каб быць падобнымі да яго?

Подробнее...

О Дзіцятка Езус, вось я стаю каля Цябе, звяртаюся да Цябе, прысутнага ва ўсім. Вельмі чакаю Тваёй дапамогі. Глянь на мяне з любоўю і прыйдзі, няхай мяне захавае Твая Усемагутнасць.

Подробнее...

Другая нядзеля Адвэнту, год А. 

Колькі ўсяго трэба зрабіць перад Божым Нараджэннем: завяршаецца год, трэба ўсё паспець, усё завяршыць, з усім разабрацца… Разам з айцом дамініканінам Крыштафам Коц'янам OP мы разважаем пра тое, як важна ў гэтыя дні Адвэнту сысці ў духоўную «пустэльню», каб перагледзець сваё жыццё, пачуць голас Пана ў ім і прыняць Яго ласку, што вядзе нас да навяртання.

Подробнее...

Першая нядзеля Адвэнту, год А.

Распачынаецца новы Літургічны год. Разам з айцом дамініканінам Раманам Шульцам OP мы даведваемся пра тое, чаму вучыць вернікаў Першы Адвэнт, як чакаць Другога, і дзе адбываецца Трэцяе прыйсце Хрыста. 

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла