Артыкулы з цэтлікам ‘Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч’

У выдавецтве «Pro Christo» выйшаў другі том кнігі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча «Laudate Dominum», у якую ўвайшлі пастырскія пасланні, гаміліі, даклады, выступленні арцыпастыра за перыяд яго служэння ў Беларусі з 2007-га да 2015 года.

Подробнее...

Падчас перэгрынацыі мы будзем разважаць пра значэнне фацімскіх аб’яўленняў для нашай краіны, дзякаваць Богу за дар свабоды веравызнання, перапрашаць за ўсе недахопы і прасіць аб благаслаўленні на будучыню, бо працэс адраджэння веры нялёгкі, а небяспечныя выклікі часу яшчэ больш ускладняюць яго.

Подробнее...

Пастырскае пасланне мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на распачацце перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

З нагоды юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, які мы будзем адзначаць у наступным 2017 г., у фацімскі дзень 13 кастрычніка 2016 г. распачнецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай па парафіях нашай архідыяцэзіі. Перэгрынацыя арганічна ўліваецца ў працэс падрыхтоўкі да юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, распачаты ў жніўні месяцы Навэннай да Найсвяцейшай Панны Марыі, і дапаможа нам яшчэ раз духоўна асэнсаваць іх з мэтаю нашага навяртання, умацавання веры і хрысціянскага сведчання.

Подробнее...

З 29 верасня да 30 студзеня ў ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі працуе выстава «Свет нябесны на зямлі», якая з’яўляецца пашыраным варыянтам экспазіцыі «Іканапіс Беларусі ХVII–XXI стагоддзяў», прадстаўленай некалькі месяцаў таму ў музейным комплексе Святога Пасаду. Пра адкрыццё гэтай выставы — у нашым матэрыяле.

Подробнее...

Przesłanie Przewodniczącego KKBB z okazji odprawienia Ogólnobiałoruskiej nowenny do Najświętszej Maryi Panny w ramach przygotowania do jubileuszu 100-lecia objawień fatimskich

Kościół powszechny przygotowuje się do wyrażenia wdzięczności Bogu i Maryi poprzez świętowanie 100-lecia objawień fatimskich. Kościół na Białorusi, którego losy są bezpośrednio z nimi związane, także bierze aktywny udział w przygotowaniu do jubileuszu. 

Подробнее...

Зварот Старшыні ККББ з нагоды правядзення Агульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі ў межах падрыхтоўкі да юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў

Паўсюдны Касцёл рыхтуецца з удзячнасцю Богу і Марыі адзначыць юбілей 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў. Касцёл у Беларусі, лёс якога непасрэдна звязаны з імі, таксама прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да юбілею.

Подробнее...

Кніга «Laudate Dominum» (том 1) змяшчае ў сабе пастырскія пасланні, гаміліі, даклады і выступленні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з 2007 па 2015 гады. Тэматычна першы том ахоплівае літургічны год у Касцёле, дабрачыннасць і служэнне дзеля евангелізацыі, справядлівасці і міру, жыццё Касцёла ў Беларусі.

Подробнее...

18 мая ў музейным комплексе Свя­тога Пасаду адбылося адкрыццё выставы сакральнага мастацтва «Іканапіс Беларусі ХVII–XXI стагоддзяў», што было анансавана ў адным з матэрыялаў мінулага нумара нашага часопіса. Гэтая выстава стала першаю ў гісторыі такога роду ініцыятывай з Усходняй Еўропы ў Ватыканскіх музеях.

Подробнее...

«Біскуп — гэта знак прысутнасці Хрыста ў свеце», — напісаў Ян Павел ІІ у сваёй кнізе «Устаньце, хадзем!», таму прысутнасць біскупа сярод вернікаў Касцёла — гэта сапраўдны Божы дар, а для беларускіх вернікаў гэты дар набыў асаблівае значэнне, калі пасля трох пакаленняў пераследавання ў мясцовы Касцёл прыйшлі свае пастыры. 

Подробнее...

У гэтыя дні Адвэнту завяршылася чатырохгадовае служэнне арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці ў Беларусі. За гэты час ён стаў сапраўды блізкім усім нам, настолькі глыбока ён імкнуўся зразумець беларускіх вернікаў у кантэксце нашай гісторыі і культуры. Падчас развітальнай святой Імшы, якая адбылася ў архікатэдральным касцёле імя НПМ у Мінску, ён засведчыў, што з вялікім болем у сэрцы пакідае Беларусь.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла