Артыкулы з цэтлікам ‘Будслаў’

Урывак з аповесці беларускага пісьменніка Ігната Ходзькі «Смерць майго дзядулі»

Подробнее...

У 1991 г. адбылася першая пасля вялікага перапынку пілігрымка з Мінска ў Будслаў.

Подробнее...

Святар адказвае на пытанне.

Рубрыку вядзе кс. Андрэй Рылка. "Ці не будзе занядбаннем, калі я малюся Ружанец у дарозе, у думках, а не на каленях перад абразом?"

Подробнее...

Адгучалі пілігрымскія спевы, мазалі пачалі зажываць, а карыматы і спальнікі мірна сабе ляжаць у кутку. Розныя ўражанні і розныя ўспаміны застануцца з сёлетняга пілігрымавання да Маці Божай Будслаўскай. Прапаноўваем яшчэ раз узгадаць імгненні гэтага падарожжа.

Подробнее...

Маці Божая Будслаўская! Апякунка Беларусі! З пакораю кленчым мы перад Тваім цудатворным абразом і просім, каб Ты заўсёды дапамагала нам у нашым жыцці, каб памятала, што мы выбралі Цябе Апякункаю нашай краіны, каб благаславіла нашыя сем’і і выпрошвала ў Пана Бога для ўсіх нас ласку трываласці ў веры і ў дабрыні.

Подробнее...

Працяг публікацыі «дзённіка пілігрыма» пісьменніцы Ірыны Жарнасек, які яна вяла ў пілігрымцы 22 гады таму назад

Подробнее...

Дарога пілігрымкі… Дарога праз пыл, спякоту, камяні ў красоўках і нацёртыя мазалі. Дарога пераадолення сябе, дарога знаёмстваў і размоваў. У кожнага яна свая — пілігрымка. Найбольш яскравая і запамінальная — першая, хоць бывае па-рознаму. 

Подробнее...

На старонках часопіса «Ave Maria» за 1995 г. быў надрукаваны «дзённік пілігрыма», які вяла пісьменніца Ірына Жарнасек. Гэта было ажно 22 гады таму... Цікавыя, шчырыя радкі мы прапануем вашай увазе цяпер, калі пілігрымка ў Будслаў стала вельмі важнаю падзеяй у беларускім Касцёле.

Подробнее...

Адразу пасля ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, 3 лі­пеня, у жыцці Касцёла адбылася вельмі значная святочная падзея — кансэкрацыя новага касцёла ў Мінску. Гэта першы касцёл, пабудаваны ў сталіцы пасля заканчэння часоў жорсткага пераследу веры. Апошні раз асвячэнне новапабудаванай святыні адбылося больш за 100 гадоў таму — у 1910 годзе быў кансэкраваны касцёл святых Сымона і Алены. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска­Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, архімандрыт Сяргей Гаек, мітрапаліт Бухарэста, арцыбіскуп Іаан Робу, шматлікія госці і вернікі, а цэлебраваў святочную літургію папскі легат, аўстрыйскі кардынал Крыстаф Шонбарн OP.

Подробнее...
© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла