Артыкулы з цэтлікам ‘Вера на штодзень’

Ксёндз Уладзімір Русак распавядае: «Памятаю, як аднойчы мяне, яшчэ зусім маладога святара, кс. кардынал запрасіў да сябе і падзяліўся: "Мне патрэбны выкладчык гамілетыкі ў семінарыю". Па тым, як часта ў размовах ён звяртаўся да тэмы семінарыі, было бачна, што клопат пра новыя пакліканні быў адным з галоўных пытанняў яго служэння Касцёлу на Беларусі».

Подробнее...

«Напрыканцы ліпеня мне пашчасціла пабываць на рэкалекцыях руху факаляраў, якія праходзілі ў Доме Святой Тройцы ў Баранавічах. На сустрэчу прыехалі каля 70 чалавек з розных куткоў Беларусі і Польшчы. Мяне і яшчэ некалькіх жанчын з Пастаўскага раёна запрасіў ксёндз Чэслаў Куцмеж з Варапаева, які займаецца рухам факаляраў на Беларусі.»

Подробнее...

Калі глядзіш у вялікія, як спелыя вішні, вочы пані Марыі, думаеш, колькі душы і сардэчнага цяпла ўкладаюць жанчыны ў сваё служэнне! Марыя Іосіфаўна Трапашка большую частку жыцця пражыла ў Вішнеўскім раёне. Яна выкладала беларускую мову, музыку і спевы ў Валожыне. У яе ёсць унукі і праўнукі. Вось што яна расказала.

Подробнее...

Дарога, якая вядзе да святыні, павінна быць у кожнай мясцовас-ці. І дзякуй Богу, што ў нашым родным Лагойску гэта дарога ёсць. Яна вядзе да касцёла св. Казіміра, які мае багатую гісторыю, што бярэ пачатак з 1604 года. На вялікі жаль, у час ваяўнічага атэізму касцёл быў знесены. І толькі ў канцы 80-х гг. вернікі адваявалі месца для ўзвядзення новай святыні, будаўніцтва якой узначаліў пробашч кс. Рышард Пежхала. У 1999 г. касцёл быў кансэкраваны святой памяці кардыналам Казімірам Свёнткам.

Подробнее...

Выкладчык дагматычнай тэалогіі і касцёльнага спеву ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, ксёндз Тадэвуш Вышынскі, атрымаў папскую ўзнагароду «Pro Ecclesia et Pontifice» («За заслугі перад Касцёлам і Папам»).

Подробнее...

Вера дае магчымасць глядзець на сябе так, што ты зможаш навярнуць да Пана Бога ўсю сваю сям’ю. Гэта позірк нібы на пэўны праект, які ты сам здзяйсняеш. Нічога не бойся, толькі вер. Для таго, хто верыць, усё магчыма. Пакліканне хрысціяніна — быць верным. Хрысціянін — гэта той чалавек, які верыць Чалавеку Езусу. Гэта чалавек, які гаворыць: «Брава, Езусе, я Табе веру, Ты сапраўдны». Затым сканцэнтруйся, паспрабуй актывізаваць сакрамэнт хросту, бежмавання і Эўхарыстыі. Успомні, што ты — дзіця Божае.

Подробнее...

Падчас першай святой Камуніі бацькі прыводзяць сваё дзіця да Хрыста, каб у дзіцяці ажыццявіўся адзін з першых свядомых крокаў, каб з гэтага моманту сам Бог карміў яго сваім Целам, даваў яму сілу і адвагу. Як павінны бацькі падрыхтаваць дзіця і падрыхтавацца самі да такой важнай падзеі? Пазнаёміўшыся з парадамі знакамітага тэолага і пісьменніка Яцэка Салія, дамініканіна, а таксама з досведам Евы Розкрут, маці пяцярых дзяцей.

Подробнее...

Да 600-годдзя берасцейскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа і 20-й гадавіны рэкансэкрацыі касцёла
...Углядваючыся ў старыя фотаздымкі, бачым ясныя твары тых, з каго пачалася новая парафія. На здымках часта сустракаюцца дзве вельмі падобныя жанчыны. Адну з іх ведае кожны, хто наведваў касцёл у нядзелю. Яна, напэўна, не прапусціла ў касцёле ніводнай нядзелі, ніводнага свята. Гэта панi Уладзя, Уладзіслава Чэрвіньская, дзякуючы якой мы маем магчымасць купіць патрэбныя нам дома і на св. Імшы культавыя рэчы. Гэтая маленькая хударлявая жанчына — сапраўдная гаспадыня ў касцёле.

Подробнее...

Вялікая гэта таямніца — наша вера. Ніхто, мабыць, ніколі не разгадае, чаму хтосьці цвёрды ў ёй, нібы скала, а іншы пачынае хістацца ад першага ж лёгкага ветру. Альбо чаму хтосьці з дзяцей, якія выхоўва­ліся ў адной сям’і, пасталеўшы, і надалей верыць ды прагне пазнаваць Бога як найбольш, а другі як паверыў у школе, што ягоныя продкі — малпы, так і задаволіўся гэтым. Ці яшчэ сітуацыя: хлопец з дзяўчынай сябравалі, разам у касцёл хадзілі па нядзелях, на пілі­грымскіх дарогах мазалі разам набывалі, а як пажаніліся, то адзін у касцёле застаўся і надалей, а другі, альбо другая, цяпер у ня­дзелю адно што на базар спяшаецца. Хтось­ці слушна сказаў, што вера чалавека, як і зямное каханне: калі агонь не падтрымліваць, ён пагасне.

А як яго падтрымліваць, гэты агонь? Што дапамагае верніку ўмацоўваць сваю веру? Паспрабавала я запытацца пра гэта ў маладых людзей, якія, дзякуй ім, ахвотна зга­дзіліся адказаць на гэтае складанае пытанне. Адказалі, абапіраючыся не на тэалагічнае навучанне, не на разумныя ды правільныя тэорыі, але распавялі, як яны самі разумеюць, што гэта такое — наша вера. Проста і шчыра яны падзяліліся тым, што самі перажываюць, як самі разумеюць свае адносіны з Богам.

Подробнее...

«Прыклад цярплівай вашай любві, у якой сакрэт шчасця сям’і...». Гэтыя словы вядомай песні вельмі падыходзяць і да сям’і Найдзічаў са Смаргоні. Больш за тое, без усялякага пафасу хочацца сказаць: пакуль існуюць такія сем’і, брамы пякельныя не перамогуць інстытут сям’і.

Подробнее...
© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла