Артыкулы з цэтлікам ‘Вялікі пост’

«Ці ж не такі ёсць пост, які Я выбраў: разарваць кайданы беззаконня, развязаць путы няволі, адпусціць на свабоду прыгнечаных і разбіць усялякае ярмо? Ці ж гэта не тое, каб дзяліцца з галодным хлебам сваім, пускаць у дом бедных вандоўнікаў; каб апрануць голага, якога ўбачыш, і ад роднага свайго не хавацца?» (Іс 58, 6–7). Вельмі часта мы падмяняем сапраўдны пост пэўнымі знешнімі праявамі пабожнасці. Часам нам проста не ўдаецца глянуць на сябе ва ўсёй праўдзе і распазнаць тое, што сапраўды павінна стаць для нас прадметам устрымання ці большай засяроджанасці. Аднак ужо тысячы гадоў назад, у Старым Запавеце, Пан Бог перасцерагаў нас ад такой пазіцыі, праз прарокаў вучыў сапраўдным шляхам навяртання і нездарма звязваў з гэтым шматлікія шчодрыя абяцанні, пра што гаворыцца, напрыклад, у Кнізе прарока Ісаі, урывак з якой зацытаваны вышэй. 

У гэтым праекце мы прапануем вам, шаноўныя чытачы, падборку матэрыялаў, якія датычацца розных аспектаў перажывання Вялікага посту — ад матэрыялаў для набажэнстваў і духоўных разважанняў вялікіх святых да кулінарных рэцэптаў посных страваў. Таму спадзяемся, што кожны з вас знойдзе ў гэтым праекце штосьці карыснае і важнае для сябе або сваіх блізкіх.

Стол Божага слова. Другая нядзеля Вялікага посту, год А (12.03.2017)

Сёння разам з айцом дамініканінам Крыштафам Коц’янам OP мы разважаем пра значэнне Вялікага посту як часу, які дае нам асаблівае адчуванне таго, што мы з’яўляемся пілігрымамі на жыццёвым шляху.

Подробнее...

Хочаш добра перажыць Вялікі пост? Не рабі такіх пастановаў, якія цяжка выканаць. Святы Хосэмарыя Эскрыва дае параду: пачні з простага.

Подробнее...

Чарговы Вялікі пост. Што прынясе ён у тваё жыццё, чаму навучыць цябе Бог за гэты час? Пакуль што толькі пытанні. Але ад цябе залежыць, як ты перажывеш яго.

Подробнее...

Пятая нядзеля Вялікага посту, год С (13.03.2016). 

Сёння разам з айцом дамініканінам Крыштафам Коц’янам OP мы разважаем пра спакусу, якой вельмі лёгка паддацца: выкарыстоўваць людзей, як інструменты, карыстацца імі з уласнаю выгадаю, лічачы сябе лепшымі за іншых перад Богам. Але ўсё, што мы можам, гэта спадзявацца на Божую міласэрнасць…

Подробнее...

Чацвёртая нядзеля Вялікага посту, год C (06.03.2016). 

Сёння разам з айцом дамініканінам Раманам Шульцам OP мы разважаем пра чалавека, якога часцей за ўсё мы абмінаем увагаю: пра старэйшага брата з прыпавесці пра марнатраўнага сына і айца. Часта мы бываем на яго месцы, але як паводзім сябе?

Подробнее...

Трэцяя нядзеля Вялікага посту, год C (28.02.2016). 

Сёння разам з айцом дамініканінам Міхалам Ермашкевічам OP мы разважаем пра міласэрнасць, якой заўжды заслугоўваюць людзі, і пра адказнасць тых, хто мусіць «абкопваць і абкладаць гноем» душы-бясплодныя смакоўніцы, якія могуць яшчэ прынесці плён. 

Подробнее...

Другая нядзеля Вялікага посту, год С (21.02.2016). 

Сёння разам з айцом дамініканінам Паўлам Мажэйкам OP мы разважаем пра Вялікі пост, як пра марафон, у якім нельга задавальняцца адным толькі ўдзелам. 

Подробнее...

Прапануем вам разважанні Крыжовага шляху, заснаваныя на Святым Пісанні і “Дзённіку” святой сястры Фаўстыны. Спадзяемся, што яны дапамогуць вам годна перажыць Вялікі пост і лепш падрыхтавацца як да светлага свята Пасхі, так і да свята Божай Міласэрнасці, якое адзначаецца ў першую нядзелю па Вялікадні.

Подробнее...

Першая нядзеля Вялікага посту, год C (14.02.2016).

Сёння разам з айцом дамініканінам Крыштафам Коц’янам OP мы разважаем пра асаблівую прастору сустрэчы з Богам — пра спакусу. Менавіта са спакусамі мы асабліва пакліканыя змагацца ў час Вялікага посту, але важна памятаць, што перамогі не атрымаць без Хрыста.

Подробнее...

«Для хрысціянаў мука Хрыста павінна быць больш чым проста ўрокам гісторыі. Яна павінна стаць урокам жыцця» (Папа Францішак).

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла