Артыкулы з цэтлікам ‘Вялікі пост’

«Ці ж не такі ёсць пост, які Я выбраў: разарваць кайданы беззаконня, развязаць путы няволі, адпусціць на свабоду прыгнечаных і разбіць усялякае ярмо? Ці ж гэта не тое, каб дзяліцца з галодным хлебам сваім, пускаць у дом бедных вандоўнікаў; каб апрануць голага, якога ўбачыш, і ад роднага свайго не хавацца?» (Іс 58, 6–7). Вельмі часта мы падмяняем сапраўдны пост пэўнымі знешнімі праявамі пабожнасці. Часам нам проста не ўдаецца глянуць на сябе ва ўсёй праўдзе і распазнаць тое, што сапраўды павінна стаць для нас прадметам устрымання ці большай засяроджанасці. Аднак ужо тысячы гадоў назад, у Старым Запавеце, Пан Бог перасцерагаў нас ад такой пазіцыі, праз прарокаў вучыў сапраўдным шляхам навяртання і нездарма звязваў з гэтым шматлікія шчодрыя абяцанні, пра што гаворыцца, напрыклад, у Кнізе прарока Ісаі, урывак з якой зацытаваны вышэй. 

У гэтым праекце мы прапануем вам, шаноўныя чытачы, падборку матэрыялаў, якія датычацца розных аспектаў перажывання Вялікага посту — ад матэрыялаў для набажэнстваў і духоўных разважанняў вялікіх святых да кулінарных рэцэптаў посных страваў. Таму спадзяемся, што кожны з вас знойдзе ў гэтым праекце штосьці карыснае і важнае для сябе або сваіх блізкіх.

Разважанні Крыжовага шляху.

Прапануем чарговыя разважанні з кнігі кс. Яна Твардоўскага «Weź swój krzyż» (Pelplin, Wydawnictwo «Bernardinum», 2008), якая рыхтуецца да выдання на беларускай мове ў выдавецтве «Pro Christo».

Подробнее...

Пятая нядзеля Вялікага посту, год В (22.03.2015). 

Разам з айцом дамініканінам Міхалам Ермашкевічам OP мы разважаем пра каштоўнасць жыцця, пра заслужаную ўзнагароду ў небе. Хто прывязаны да прамінальных зямных радасцяў, у момант смерці іх страціць і не атрымае нічога з вечных скарбаў, якія зусім не цаніў у гэтым свеце і якія адзіныя могуць зрабіць чалавека па-сапраўднаму шчаслівым.

Подробнее...

Чацвёртая нядзеля Вялікага Посту, год В (15.03.2015).

Сёння разам з айцом дамініканінам Паўлам Мажэйкам OP мы разважаем пра адвечны выбар чалавека паміж святлом і цемраю, жыццём і смерцю. На першы погляд, выбар гэты відавочны, але чаму ж тады, як кажа Святое Пісанне, «людзі больш палюбілі цемру, чым святло»?

Подробнее...

Велікапосны музычны праект выдавецтва Pro Christo.

Запрашаем вас перажываць Вялікі пост разам з намі з дапамогаю музыкі, спеваў і біблійных разважанняў.

Подробнее...

Другая нядзеля Вялікага Посту, год В (1.03.2015).

Айцец дамініканін Раман Шульц OP прыводзіць прыклад чалавечай ахвярнасці па прыкладзе Хрыста.

Подробнее...

Чарговыя разважанні Крыжовага шляху паходзяць з кнігі кс. Яна Твардоўскага «Weź swój krzyż: Wybór rozważań».

Подробнее...

Другая нядзеля Вялікага посту, год В (01.03.2015).

Сёння разам з айцом дамініканінам Паўлам Мажэйкам OP мы разважаем пра давер да Пана Бога. Калі Ён аб’яўляецца нам у славе, мы гатовыя ісці за Ім, але што ж будзе, калі прыйдзе час выпрабаванняў, калі Збаўцу прыб’юць да крыжа?

Подробнее...

Механізм дзеяння зла — заахвоціць чалавека да добрых пастановаў і схіліць яго адкласці іх выкананне на заўтра. Хто не зверне на гэта ўвагі, можа загубіць усё сваё жыццё.

Подробнее...

Мы ў сваім штодзённым жыцці маем патрэбу ў Божай дапамозе. Толькі самыя ганарлівыя і неразумныя лічаць, што яны сапраўды самадастатковыя. Так, нам патрэбны Бог. Так, мы можам звяртацца да Бога і прасіць усё, што нам неабходна, — дапамогі, суцяшэння ці кіраўніцтва.

Подробнее...

Давайце перажывем гэты Вялікі пост так, каб ён адрозніваўся ад любога іншага посту, які быў дагэтуль у нашым жыцці.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла