Артыкулы з цэтлікам ‘Вялікі пост’

«Ці ж не такі ёсць пост, які Я выбраў: разарваць кайданы беззаконня, развязаць путы няволі, адпусціць на свабоду прыгнечаных і разбіць усялякае ярмо? Ці ж гэта не тое, каб дзяліцца з галодным хлебам сваім, пускаць у дом бедных вандоўнікаў; каб апрануць голага, якога ўбачыш, і ад роднага свайго не хавацца?» (Іс 58, 6–7). Вельмі часта мы падмяняем сапраўдны пост пэўнымі знешнімі праявамі пабожнасці. Часам нам проста не ўдаецца глянуць на сябе ва ўсёй праўдзе і распазнаць тое, што сапраўды павінна стаць для нас прадметам устрымання ці большай засяроджанасці. Аднак ужо тысячы гадоў назад, у Старым Запавеце, Пан Бог перасцерагаў нас ад такой пазіцыі, праз прарокаў вучыў сапраўдным шляхам навяртання і нездарма звязваў з гэтым шматлікія шчодрыя абяцанні, пра што гаворыцца, напрыклад, у Кнізе прарока Ісаі, урывак з якой зацытаваны вышэй. 

У гэтым праекце мы прапануем вам, шаноўныя чытачы, падборку матэрыялаў, якія датычацца розных аспектаў перажывання Вялікага посту — ад матэрыялаў для набажэнстваў і духоўных разважанняў вялікіх святых да кулінарных рэцэптаў посных страваў. Таму спадзяемся, што кожны з вас знойдзе ў гэтым праекце штосьці карыснае і важнае для сябе або сваіх блізкіх.

Кожны Вялікі пост — гэта шанец для нас зрабіць невялікую «пральню свайго жыцця», як тлумачыць Пол Браен Кэмпбэл SJ.

Подробнее...

Вядома, што Вялікі пост нагадвае нам пра 40 дзён, якія Езус правёў у пустыні, молячыся перад сваім грамадскім служэннем. Аднак, калі на самай справе лічыць дні ад Папяльцовай серады да нядзелі Уваскрасення Пана, то атрымаецца 46 дзён! Так, 46 дзён паміж Папяльцом і Вялікаднем.

Подробнее...

Першая нядзеля Вялікага посту, год В (22.02.2015).

У гэтую нядзелю мы разважаем з айцом Міхалам Ермашкевічам ОР пра сутнасць Вялікага посту, найлепшыя сродкі змагання са злом, а таксама пра іерархію каштоўнасцяў у нашым хрысціянскім жыцці.

Подробнее...

Хуткі тэмп вашага жыцця пакідае няшмат часу і энергіі для традыцыйных практыкаў Вялікага посту. Але вы ўсё ж можаце знайсці час для духоўнай асэнсаванасці і служэння ў вашым інтэнсіўным графіку. Рэч ў тым, каб убачыць, што велікапосныя практыкі з'яўляюцца часткаю, а не дадаткам да дзейнасці ў вашым напружаным дні.

Подробнее...

Сёння — Папялец, мы распачынаем Вялікі пост. Прапануем 25 спосабаў перажыць перыяд Вялікага посту ў духу малітвы, посту і міласціны.

Подробнее...

Мы жывём у свеце сімвалаў і знакаў. Езус таксама карыстаўся імі, каб  дапамагчы людзям глыбей прачытаць сэнс збаўчых падзеяў. У літургіі Касцёл таксама звяртаецца да сімвалаў і знакаў.

Подробнее...

Мы задалі гэтае пытанне маладым хрысціянам. Цяпер самы час задумацца над ім для ўсіх вернікаў, якія ўваходзяць у гэты, напэўна, найбольш складаны перыяд года, што патрабуе асаблівай засяроджанасці, малітоўнасці, можа, нават падвядзення пэўных вынікаў свайго жыцця за мінулы час. Для многіх гэта час асаблівых выпрабаванняў: і цялесных, і духоўных, магчымасць паглядзець на сябе з боку, ацаніць уласную вытрымку і сілу духу. Але, што самае галоўнае — час асаблівага набліжэння да Хрыста, суперажывання Яго пакутам, без чаго немагчыма раздзяліць з Ім уваскрасенне.

Подробнее...

Распачынаецца Пасхальны Трыдуум. Прапануем перажыць гэтыя ўрачыстыя дні, разважаючы над прыгожымі словамі старажытных гамілій, якія захавала традыцыя Касцёла.

Подробнее...

Разважанні Крыжовага шляху

"Нашая любоў — Езус, нашае жыццё — Езус, нашае ўсё — Езус. Будзем спадарожнікамі Езуса на ўсіх Ягоных шляхах", — пісала святая Марыя дэ Маціяс, заснавальніца Супольнасці Сясцёр Адаратарак Крыві Хрыста. Ідучы за гэтаю духоўнаю парадаю, прапануем вам разважанні Крыжовага шляху паводле малітоўніка "Адкупіў Ты нас, Пане, сваёю Крывёю" (Мінск, "ПРО ХРЫСТО", 2009), у якім сабраныя малітвы на ўшанаванне Найдаражэйшай Крыві Хрыста.

Подробнее...

Пальмовая нядзеля распачынае ў Каталіцкім Касцёле Вялікі тыдзень. У гэты дзень у літургіі ўзгадваецца ўрачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем за пяць дзён да Яго ўкрыжавання. Як пішуць Евангелісты, людзі з натоўпу, якія віталі Хрыста, слалі на дарозе свае вопраткі, а таксама аліўныя і пальмавыя галінкі, усклікаючы пры гэтым: «Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана».

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла