Артыкулы з цэтлікам ‘Вялікі пост’

«Ці ж не такі ёсць пост, які Я выбраў: разарваць кайданы беззаконня, развязаць путы няволі, адпусціць на свабоду прыгнечаных і разбіць усялякае ярмо? Ці ж гэта не тое, каб дзяліцца з галодным хлебам сваім, пускаць у дом бедных вандоўнікаў; каб апрануць голага, якога ўбачыш, і ад роднага свайго не хавацца?» (Іс 58, 6–7). Вельмі часта мы падмяняем сапраўдны пост пэўнымі знешнімі праявамі пабожнасці. Часам нам проста не ўдаецца глянуць на сябе ва ўсёй праўдзе і распазнаць тое, што сапраўды павінна стаць для нас прадметам устрымання ці большай засяроджанасці. Аднак ужо тысячы гадоў назад, у Старым Запавеце, Пан Бог перасцерагаў нас ад такой пазіцыі, праз прарокаў вучыў сапраўдным шляхам навяртання і нездарма звязваў з гэтым шматлікія шчодрыя абяцанні, пра што гаворыцца, напрыклад, у Кнізе прарока Ісаі, урывак з якой зацытаваны вышэй. 

У гэтым праекце мы прапануем вам, шаноўныя чытачы, падборку матэрыялаў, якія датычацца розных аспектаў перажывання Вялікага посту — ад матэрыялаў для набажэнстваў і духоўных разважанняў вялікіх святых да кулінарных рэцэптаў посных страваў. Таму спадзяемся, што кожны з вас знойдзе ў гэтым праекце штосьці карыснае і важнае для сябе або сваіх блізкіх.

Пальмовая Нядзеля, Нядзеля Мукі Пана (13.04.2014)

Разам з айцом дамініканінам Крыштафам Коц’янам OP сёння мы ізноў разважаем над выбарам: з Богам ці супраць Яго… Гэта заўсёдны выбар, з якім чалавек ідзе па жыцці. І перад тым, як прыняць рашэнне, варта задумацца: ці я сёння вітаю Хрыста з пальмовымі галінкамі ў руках, ці рыхтую Яго муку?

Подробнее...

Рэцэпты на Вялікі пост 

Бульбу і моркву пачысціць (у суадносінах 4:1). Нацерці на тарцы (дробнай ці буйной – на ваш густ). Змяшаць бульбу з моркваю, дадаць яйкі, муку, смятану, пасаліць. Выкладаць аладкі лыжкаю на разагрэтую і змазаную патэльню і смажыць да гатоўнасці. Падаваць са смятанаю або маслам. Смачна есці!

Подробнее...

Рэцэпты на Вялікі пост 

Бульбу пачысціць і нацерці на тарцы. Сок адціснуць і дадаць яйко. Зрабіць невялікія шарыкі.
Малако разбавіць з вадою, загатаваць. Апускаць клёцкі ў малако і варыць на малым агні хвілін 10-15, пакуль яны не ўсплывуць. Даць яшчэ паварыцца 5 хвілін. Гатовы суп пасаліць і ўкінуць 1 ст. лыжку масла. Смачна есці!

Подробнее...

Прапануем малітвы да Крыві Хрыста, спадзяемся, што яны будуць садзейнічаць вашаму духоўнаму ўзбагачэнню, а таксама наблізяць да Бога і бліжняга.

Подробнее...

Пятая нядзеля Вялікага посту, год А (06.04.2014)

Мы працягваем перажываць Вялікі пост і рыхтавацца да вялікага свята Пасхі. Разам з айцом Раманам Шульцам OP мы разважаем над тым, як важна быць упэўненымі ў тым, што Бог выслухоўвае малітвы сваіх дзяцей і як важна памятаць у сваіх просьбах найперш пра Яго волю. 

Подробнее...

Ян Твардоўскі

Дарослыя абыходзяць касцёл і пры гэтым чатырнаццаць разоў спыняюцца, як на трамвайных прыпынках. Па дарозе яны думаюць, што ідуць за Езусам.

Дзеці таксама пойдуць гэтым шляхам, але затрымаюцца яшчэ на пятнаццатым прыпынку.

Подробнее...

Рэцэпты на Вялікі пост

Смачны, сытны крэм-суп. Пажадана выкарыстоўваць невялікія макаронныя вырабы (напр., ракавінкі). З пададзенай колькасці інгрэдыентаў атрымліваецца прыкладна 6 порцый. 

Подробнее...

Рэцэпты на Вялікі пост

Спалохаліся дзіўнага і невядомага слова «пенэ»? Не хвалюйцеся, патлумачым. Пенэ — макаронныя вырабы ў выглядзе пёркаў, са скошанымі краямі. Змест іх можна выкарыстоўваць іншыя макаронныя вырабы, а замест брокалі — брусельскую або квяцістую капусту. Увогуле гэты рэцэпт можа ператварыцца з поснага ў святочны.

Подробнее...

Чацвёртая нядзеля Вялікага посту, год А (30.03.2014)

Разам з айцом дамініканінам Браніславам Дашкевічам OP мы разважаем пра духоўную фармацыю ў час Вялікага посту і спрабуем зразумець настаўленне, падрыхтаванае нам Евангеллем, каб пазбавіцца ад уласнай духоўнай слепаты.

Подробнее...

Разважанні Крыжовага шляху

Чалавек жыве ў супольнасці людзей, таму ён не можа ізалявацца, не можа дазваляць праяўляцца эгаізму ў яго жыцці. Ён павінен маліцца не толькі за сябе, але і за ўсю супольнасць Касцёла, маліцца за тое, каб бліжнія навярнуліся ў веру, каб і яны атрымалі збаўленне і каб маглі сузіраць Бога тварам у твар пасля смерці.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла