Артыкулы з цэтлікам ‘Вялікі пост’

«Ці ж не такі ёсць пост, які Я выбраў: разарваць кайданы беззаконня, развязаць путы няволі, адпусціць на свабоду прыгнечаных і разбіць усялякае ярмо? Ці ж гэта не тое, каб дзяліцца з галодным хлебам сваім, пускаць у дом бедных вандоўнікаў; каб апрануць голага, якога ўбачыш, і ад роднага свайго не хавацца?» (Іс 58, 6–7). Вельмі часта мы падмяняем сапраўдны пост пэўнымі знешнімі праявамі пабожнасці. Часам нам проста не ўдаецца глянуць на сябе ва ўсёй праўдзе і распазнаць тое, што сапраўды павінна стаць для нас прадметам устрымання ці большай засяроджанасці. Аднак ужо тысячы гадоў назад, у Старым Запавеце, Пан Бог перасцерагаў нас ад такой пазіцыі, праз прарокаў вучыў сапраўдным шляхам навяртання і нездарма звязваў з гэтым шматлікія шчодрыя абяцанні, пра што гаворыцца, напрыклад, у Кнізе прарока Ісаі, урывак з якой зацытаваны вышэй. 

У гэтым праекце мы прапануем вам, шаноўныя чытачы, падборку матэрыялаў, якія датычацца розных аспектаў перажывання Вялікага посту — ад матэрыялаў для набажэнстваў і духоўных разважанняў вялікіх святых да кулінарных рэцэптаў посных страваў. Таму спадзяемся, што кожны з вас знойдзе ў гэтым праекце штосьці карыснае і важнае для сябе або сваіх блізкіх.

Разважанні Крыжовага шляху

На працягу Вялікага посту прапануем вам разважанні над мукаю нашага Пана Езуса Хрыста, бо каб годна перажыць Яго ўваскрасенне, трэба найперш прайсці з Ім праз ганьбу, пакуты і крыж, ачысціўшы гэтым уласныя душы і сэрцы. 

Подробнее...

Падчас Вялікага посту Касцёл запрашае кожнага з нас да навяртання.

Подробнее...

Рэцэпты на Вялікі пост

Вялікі пост — гэта перыяд, калі многія з нас прымаюць пастанову не ўжываць мясныя стравы. Калі вы не ведаеце, што прыгатаваць замест іх, то звярніце больш увагі на рыбу, збожжавыя і малочныя прадукты, гародніну і садавіну. У гэтай рубрыцы мы будзем прапаноўваць нашым наведвальнікам карысныя і лёгкія для прыгатавання посныя стравы. А вось і першы рэцэпт.

Подробнее...

Разам з айцом дамініканінам Крыштафам Коц’янам OP мы разважаем пра спакусы, якія ўваходзяць у нашае жыццё з мэтаю апанаваць нашую волю і пазбавіць нас здольнасці любіць. Як калісьці злы дух прапанаваў Хрысту прадаць Бога за бохан хлеба, так і сёння ён прыходзіць да нас з гэткаю ж прапановаю. Як здолець супрацьстаяць яму? 

Подробнее...

Я належу да супольнасці сясцёр адаратарак Крыві Хрыста, якія выконваюць сваю апостальскую дзейнасць у Польшчы. У Беларусі я працавала 1 год, але ў мяне засталося
шмат розных успамінаў, якімі я хацела б падзяліцца.

Подробнее...

Пастырскае пасланне на Вялікі пост 2012 года
«На пачатку Вялікага посту — гэтага часу ласкі і навяртання — прапаную звярнуць увагу на неабходнасць навяртання і духоўнага адраджэння нашых сэрцаў. <...> Вялікі пост — добры час для таго, каб выскачыць з прыемнага нам грахоўнага рондаля, выйсці ў пустыню, даследаваць сябе і ў святле навучання Касцёла паставіць правільны дыягназ, у святой споведзі прыняць лекі і распачаць новае жыццё».

Подробнее...

Вядома, што Песні жальбы пачалі спяваць падчас Вялікага посту з канца XVII ст. У гэтых спевах – гімнах і песнях – разважанне пра Муку Хрыста і Яго адкупленчую смерць. Гэтае разважанне заахвочвае нас да глыбокага пакаяння і асэнсавання Ахвяры Збаўцы, а таксама да жалю за грахі, якія з’яўляюцца прычынай цяжкіх цярпенняў Хрыста.

Подробнее...

Набажэнства Крыжовага шляху – гэта своеасаблівая медытацыя Мукі Хрыста, спалучаная з сімвалічным шляхам унутры святыні або на вуліцы. Гэты шлях вызначаюць 14 сумных падзеяў (калі Езус нёс крыж з месца асуджэння ад прэторыі Пілата да месца ўкрыжавання на Галгоце), якія называюць стацыямі.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла