Артыкулы з цэтлікам ‘Віншуем’

22 жніўня пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Белагрудзе Лідскага дэканата кс. Рышард Пэрчак адзначыў сваё 55-годдзе.

Подробнее...

Добры дзень, шаноўная рэдакцыя часопіса «Ave Maria»!

На тэрыторыі Вілейскага раёна ёсць вельмі маляўнічая мясці­на — Даўгінава. Яна мае багатае гістарычнае мінулае, але самае адметнае — каталіцкі касцёл святога Станіслава, які велічна ўзвышаецца  ў цэнтры. Гэты касцёл не зачыняўся нават у часы савецкай улады, калі навокал многія храмы былі спаганены. Шмат пробашчаў працавала ў нашым касцёле, кожны з іх пакінуў свой яскравы след, сваю памяць. 

А цяпер ужо больш за дзесяць гадоў гаспадарыць у нас пробашч Алойзы Шулік, які ў пачатку чэрвеня адзначыў 30-гадовы юбілей святарства. 

Подробнее...

4 чэрвеня споўнілася 30 гадоў з дня святарскага пасвячэння пробашча касцёла святога Юзафа, што ў Валожыне Мінскай вобласці, ксяндза-доктара Генрыка Акалатовіча. З гэтай нагоды мы, парафіяне, гаворым словы ўдзячнасці нашаму юбіляру.

Подробнее...

Шаноўны ксёндз дэкан Уладзіслаў! Ад шчырага сэрца віншуем Вас з гэтымі цудоўнымі датамі Вашага яскравага жыцця і жадаем Вам ласкі Божай для здзяйснення ўсіх мэтаў і планаў, якія ёсць у Вашым сэрцы — няхай яны і надалей спрыяюць развіццю духоўнасці нашай Бацькаў­шчыны. Няхай добры Бог вядзе Вас шляхам збаўлення і ўзнёслай духоўнай радасці!

Подробнее...

20 студзеня споўнілася 50 гадоў пробашчу мядзельскай парафіі Маці Божай Шкаплернай Паўлу Ляліту. 23 гады з іх ён служыць на Беларусі. Канстанцінава, Мядзел, Жукойні,  Жаляддзі, Клюшчаны — гэта пералік тых парафій, у якіх працаваў ці якімі апекаваўся святар. Беручы прыклад з айца Паўла, святаром стаў і Пётр Фарына са Слабады. Айцец Павел Ляліта — наш сённяшні суразмоўца.

Подробнее...

Паважанаму ксяндзу Сяргею Дабрагосту MSF з нагоды дня нараджэння ад усяго сэрца жадаюць парафiяне касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса i беззаганага Сэрца Марыi ў Фанiпалі моцнага здароўя, Божага благаслаўлення на кожны дзень, няспыннай радасцi i добразычлiвых людзей побач. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены моцнай верай, непахiснай надзеяй i любоўю да Бога i блiжняга.

Подробнее...

18 студзеня часопісу "Дыялог" споўнілася 20 гадоў. Віншуем з Юбілеем!

Подробнее...

У нашага паважанага святара Алега Півавара 5 лістапада — дзень нараджэння. Ксёндз Алег працуе ў Лёзне ўжо 9-ы год. Выказваем яму сардэчную падзяку. Гэта вельмі добразычлівы, добрасумленны і шчыры чалавек. Дзякуючы яго намаганням і працы, уменню і цярплівасці, залатым рукам мы ўжо маем такі ўтульны і прыгожы Божы храм.

Подробнее...

8 красавіка 2012 года, у свята Уваскрасення Хрыста, спаўняецца пяць гадоў святарскага пасвячэння ксяндза Мікалая Ліпскага, пробашча парафіі св. Юды Тадэвуша, што ў в. Лучай Пастаўскага раёна. Вернікі парафіі даслалі нам свае віншаванн з гэтай нагоды.

Подробнее...

Вернікі з Дзяржынска, ад імя якіх ліст даслала Тэрэза Мігура, звяртаюцца да свайго святара Рышарда Пежхалы. Да ўсіх віншаванняў і пажаданняў сардэчна далучаецца і наша рэдакцыя. Мы ўдзячныя ксяндзу Рышарду за яго падтрымку на самым пачатку нашай рэдакцыйна-выдавецкай працы. Тады, калі ён ахвярна служыў Богу ў Лагойску, калі будаваў там новую святыню, ён знаходзіў час і сілы падтрымаць выданне часопіса «Ave Maria» разам з кс. Яраславам Зарадзскім і іншымі святарамі з Кангрэгацыі Місіянераў Святой Сям’і.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла