Артыкулы з цэтлікам ‘Віцебская дыяцэзія’

У гэты дзень шмат чаго было ўпершыню: першыя святарскія пасвячэнні ў Оршы, першыя пасвячэнні з рук яшчэ нядаўна прызначанага біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, першыя святарскія крокі двух маладых людзей — марыянінаў Канстанціна Анашкі і Вадзіма Мізера… Шмат віншаванняў, кветак, прыгожых словаў, спеваў… І на тле ўсяго гэтага радаснага й шчаслівага ў душу асабліва запалі словы біскупа пра адказнасць.

Подробнее...

Ксёндз Ежы Вільк SCJ, выпускнік місійнай семінарыі Ордэну Сэрца Езуса ў Стадніках, што паблізу Кракава, працуе ў Беларусі з 2000 года. Выконваў душпастырскую паслугу ў Баранавічах, Паставах, Дунілавічах, Пеліканах. У 2008 годзе пастановаю біскупа Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслава Бліна быў прызначаны пробашчам парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Віцебску. Пра парафіяльныя справы і клопаты новаўтворанай парафіяльнай супольнасці, пра тое, чым жыве святар у няпросты час яе станаўлення, — наша размова.

Подробнее...

18 студзеня ў катэдральным касцёле ў Віцебску падчас урачыстай Імшы адбылося біскупскае пасвячэнне ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі ксяндза Алега Буткевіча. Галоўным пасвячаючым біскупам быў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, асістуючымі — Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Гродзенскі, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі Аляксандр Кашкевіч.

Подробнее...

Пачатак года ў Касцёле ў Беларусі азнаменаваўся пасвячэннем трох новых біскупаў: ксяндза Алега Буткевіча — пробашча парафіі св. Антонія ў Віцебску, ксяндза Юрыя Касабуцкага — канцлера Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, і ксяндза-мансеньёра Юзафа Станеўскага — рэктара Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

добавить анкету проститутки нержавеющая сталь

Подробнее...

«Белым ветразем свеціць здалёку касцёл», — гэтыя словы з верша міжволі ўзгадваеш, калі, набліжаючыся да вёскі Параф’янава, што на Докшыччыне, бачыш у перспектыве цуд архітэктуры неабарока — касцёл Імя Марыі.

Подробнее...

З 16 снежня па 8 студзеня 2012 г. ў Віцебскай дыяцэзіі праходзілі традыцыйныя Дні хрысціянскай культуры. У адрозненне ад мінулых гадоў, большасць сёлетніх масавых агульнадыяцэзіяльных мерапрыемстваў, што ладзяцца звычайна напярэдадні, падчас і ў першы тыдзень пасля  свята Божага Нараджэння (куратар а. сальватарыянін Тадэвуш Дабравольскі), праходзілі пры катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага. Сярод іх — выстава дзіцячай творчасці, аплаткавыя спатканні моладзі, вернікаў старэйшага ўзросту з удзелам прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі горада.

Подробнее...

2 кастрычніка ў пасёлку Бешанковічы Лепельскага дэканата (Віцебская дыяцэзія) адбылося ўрачыстае асвячэнне і ўмураванне вуглавога каменя касцёла святых Пятра і Паўла.  Будоўля святыні распачалася ў гарадку не так даўно,  на пачатку ліпеня 2011 года, таму цэлебраваная ардынарыем Уладзіславам Блінам святая Імша адбывалася ў гэты знамянальны дзень не ўнутры, а пры сценах будынка. Пасля малітвы вернікаў быў падпісаны акт аб заснаванні касцёла, які быў умураваны разам з асвечаным каменем у сцяну касцёла.

Подробнее...

20 жніўня 2011 г. ў Браславе адбылася ўрачыстасць каранаванага два гады таму папскімі каронамі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў. Як і штогод, свята прайшло з удзелам вялікай колькасці вернікаў Віцебскай дыяцэзіі, а таксама шматлікіх гасцей з усёй Беларусі і замежжа. Многія прыйшлі аддаць даніну пашаны Апякунцы краю пешкі. Паводле сталай традыцыі, урачыстасці папярэднічала дыяцэзіяльнае спатканне моладзі.

Подробнее...

Пётр Глод — старшыня парафіяльнай рады віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага. Галава сям’і шчырых вернікаў, ад самага пачатку станаўлення парафіі — актыўны ўдзельнік усіх касцёльных справаў. Чалавек, для якога лягчэй добрую справу зрабіць, чым пра яе сказаць, які і фізічна ўмее працаваць, і неабходнасць душпастырскай працы разумее, і перспектыву развіцця парафіяльнай супольнасці добра бачыць. Пра каталіцкія карані старшыні рады, пра надзённыя справы парафіі ў святле Году веры і наогул рэлігійнага жыцця — наша інтэрв’ю.

Подробнее...

З 1999 года, з дня заснавання ў Шуміліне каталіцкай парафіі (пазней — санктуарый) Маці Божай Фацімскай, дзейнічае тут кляштар Кангрэгацыі сёстраў міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля. Галоўная мэта кангрэгацыі — служэнне бедным праз аказанне ім неабходнай дапамогі падчас наведання па месцы жыхарства. Пра тое, як увасабляецца яна ў жыццё на Шуміліншчыне, пра формы працы з людзьмі, што маюць хра­нічныя праблемы са здароўем і адпаведна — з самаабслугоў­ваннем і сацыялізацыяй у грамадстве, наша размова з сястрой Юліяй Новікавай.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла