Артыкулы з цэтлікам ‘Віцебская дыяцэзія’

18 жніўня ў Браславе, падчас штогадовай урачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў, у прысутнасці ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі біскупа Уладзіслава Бліна, арцыбіскупа Мітрапаліта рыжскага Збігнева Станкевіча, ардынарыя з Іркуцка Кірыла Клімовіча, святароў з дыяцэзіі і замежжа, шматлікіх удзельнікаў свята з розных рэгіёнаў Беларусі і іншых краін, адбыліся святарскія пасвячэнні выпускнікоў вышэйшых духоўных семінарый — нара­джэнцаў Віцебшчыны. З рук нунцыя Апостальскай Сталіцы ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, для якога, дарэчы, удзяленне прэзбітэрскіх пасвячэнняў было ўпершыню, атрымалі благаслаўленне на святар­скую душпастырскую працу выпускнікі Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Ак­вінскага ў Пінску 

Подробнее...

Традыцыйна прыгожа, пры зборы вялікай колькасці вернікаў — моладзі, дзяцей, людзей старэйшага веку, а таксама ксяндзоў і сёстраў законных — прайшла 9 чэрвеня ў Віцебску ўрачыстасць Цела і Крыві Хрыста. 

Подробнее...

Менавіта такімі словамі можна вызначыць лейтматыў урачыстасцяў, што адбыліся 15 красавіка, у свята Божай Міласэрнасці, у віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага.

Подробнее...

Амаль паўгода мінула, як пры касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску быў адчынены моладзевы культурна-рэлігійны цэнтр. Ды называць яго толькі гэтак — моладзевы — не выпадае, бо знайшлі ў ім месца для баўлення часу людзі сярэдняга і сталага веку. Не толькі католікі, але і многія з прыхільных да здабыткаў культуры і мастацтва жыхароў горада: настаўнікі, студэнты, асобы з тэхнічнай адукацыяй і людзі вольных, творчых прафесій.

Подробнее...

18 верасня амаль усе святары Віцебскай дыяцэзіі, многія вернікі з розных парафій Віцебшчыны пілігрымавалі... у Расоны. Тут, на ўскрайку раённага цэнтра Віцебшчыны, адбылася падзея, якая, безумоўна, увойдзе ў гісторыю краю. Біскуп Віцебскі Ула­дзіслаў Блін на ўрачыстай святой Імшы асвяціў касцёл святога Язафата Кунцэвіча.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла