Артыкулы з цэтлікам ‘Год Міласэрнасці’

Надзвычайны Святы Год Міласэрнасці папа Францішак абвясціў у вігілію Божай Міласэрнасці, 11 красавіка 2015 г., булаю Misericordiae Vultus («Аблічча Міласэрнасці») афіцыйна. Ён пачаўся 8 снежня 2015 г. (ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі) і завершыцца 20 лістапада 2016 г. (ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету). Дэвізам гэтага года з’яўляюцца словы: «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 36), а пачатак Святога Года Міласэрнасці прымеркаваны да 50-годдзя Другога Ватыканскага Сабору.

У рубрыцы «Год Міласэрнасці», адмыслова створанай на сайце нашага часопіса, чытачам прапануюцца інфармацыйныя, тэарэтычныя і практычныя матэрыялы, звязаныя з тэматыкай гэтага Надзвычайнага Юбілею. 

 

19 студзеня — Агульнабеларускае святкаванне Юбілейнага Году Божай Міласэрнасці для працаўнікоў санктуарыяў. Тэма святкавання — «Санктуарый як месца асаблівай сустрэчы з міласэрнасцю Айца».

Подробнее...

16 студзеня праходзіць святкаванне Юбілейнага Году Божай Міласэрнасці з удзелам сем’яў і сужэнцаў, а таксама з удзелам рухаў «Хатні Касцёл», «Equipes Notre-­Dame», «Сужэнскія сустрэчы», Шанштацкага руху, «Святло-­Жыццё», «Маці ў малітве», факаляраў. Тэма: «Праяўленне міласэрнасці ў сужэнскім жыцці». 

У сувязі з гэтым мы папрасілі ксяндза Андрэя Сіповіча, каардынатара руху «Equipes Notre-Dame» у Беларусі, распавесці пра яго заснаванне і дзейнасць.

Подробнее...

Удзельнікі руху «Equipes Notre-Dame» (Суполкі Маці Божай) Аліна і Максім Угорычы дзеляцца з чытачамі сваім сведчаннем пра тое, як з дапамогаю гэтага руху ім удалося паглыбіць сваё хрысціянскае жыццё і любоў адно да аднаго.

Подробнее...

У Каталіцкім Касцёле важная падзея: распачаўся Надзвычайны Юбілейны Год Міласэрнасці пад дэвізам «Міласэрныя, як Айцец». Упершыню Святыя Дзверы, Брамы Міласэрнасці, адчыніліся не толькі ў чатырох рымскіх базыліках, але і ў касцёлах ва ўсім свеце.

Подробнее...

Нягледзячы на тое, што Святы Год упершыню святкаваўся ў 1300 годзе, першы раз Святыя Дзверы былі адчыненыя толькі ў 1423 годзе ў базыліцы св. Яна на Латэране.

Подробнее...

У Год Міласэрнасці вельмі актуальным будзе артыкул Эвы К. Чачкоўскай «Дзесяць цудаў генерала» пра Януша Брохвіча-Лявінскага. Падчас складаных перапетыяў лёсу вайсковец (цяпер ужо 95-гадовы чалавек) моцна верыў і верыць у апеку Езуса Міласэрнага і заўсёды трымае пры сабе абразок з Яго выяваю. 

Подробнее...

У межах падрыхтоўкі да Году Міласэрнасці, які папа Францішак абвясціў 11 красавіка 2015 года булаю Misericordiae Vultus і які распачнецца 8 снежня 2015 года, у выдавецтве «Про Хрысто» выйшаў каляндар на 2016 год, прысвечаны Божай міласэрнасці.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла