Артыкулы з цэтлікам ‘Гродзенская дыяцэзія’

Ad majorem Dei gloriam — так пробашч гродзенскай малой базылікі Ян Кучынскі назваў альбом, складзены да ўрачыстасці адкрыцця і асвячэння адноўленага і адрэстаўраванага галоўнага алтара гродзенскага катэдральнага касцёла імя святога Францішка Ксавэрыя. У перакладзе гэта азначае «Дзеля большай хвалы Божай» — такі дэвіз ордэну езуітаў… Гэты цудоўны альбом, выдадзены ў выдавецтве «Про Хрысто» менш, чым за месяц, увянчаў усю цудоўную падзею аднаўлення галоўнага алтара, наблізіў да нашых вачэй тыя цудоўныя фігуры, да якіх мы молімся ў аддаленні на працягу нашага шчаслівага малітоўнага прабывання на зямлі…

Подробнее...

Касцёлу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзярэчыне споўнілася 100 гадоў. У мястэчку прайшлі ўрачыстасці з гэтай нагоды, у якіх прынялі ўдзел ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка, біскуп Казімір Велікаселец і шматлікія госці з Польшчы і Аўстрыі, якія здзейснілі адмысловую пілігрымку, каб разам з вернікамі дзярэчынскай парафіі адзначыць угодкі іх святыні. Напярэдадні свята Міхась Скобла пагутарыў з пробашчам касцёла кс. Яўгенам Учкуронісам.

Подробнее...

Гэтыя трохдзённыя рэкалекцыі ў Росі, што на Гарадзеншчыне, пачаліся пытаннем: «Якая найбольшая радасць для чалавека?» Пытанне задаў кіраўнік рэкалекцый айцец Джэймс Манджакал і адразу ж сам адказаў на яго: «Сустрэцца з Богам!» Тры дні на прыкасцёльным пляцы пад гарачым ліпеньскім сонцам ішла гаворка пра тое, як чалавек можа сустрэцца з Богам, як павінен перажыць гэтую сустрэчу, якія крокі ў сваім жыцці мусіць зрабіць пасля яе…

Подробнее...

У музеі гісторыі рэлігіі ў Гродне адкрылася выстава «Акварэлі айца Аркадзя Вальтася», на якой дэманструюцца 37 творчых працаў мастака-аматара: пейзажы, нацюрморты, сакральныя творы і жанравыя сцэнкі, выкананыя ў тэхніках акварэлі, алоўка і гуашы ў 50– 70-я гады мінулага стагоддзя. Экспануемыя на выставе творы і фотаздымкі прадстаўленыя пробашчам францішканскай парафіі ў Гродне айцом Юзафам Макарчыкам. Выстава запрашае наведвальнікаў да 20 снежня 2010 года.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла