Артыкулы з цэтлікам ‘Жыццё пасля смерці’

Душы, якія церпяць ачышчэнне, у вялікіх пакутах чакаюць нашай дапамогі. Пан Бог як любячы Айцец заахвочвае нас быць міласэрнымі да тых братоў і сясцёр, якія самі не могуць вызваліцца ад цярпенняў.

Подробнее...

Урачыстасць Усіх Святых і ўспамін усіх памерлых вернікаў з’яўляюцца незвычайнымі днямі ў Літургічным годзе Каталіцкага Касцёла лацінскага абраду. Гэта дні своеасаблівай цэласнасці ў таямніцы збаўлення.

Подробнее...

Гэтая легенда пра пабожнага Якуба, які быў здзіўлены пытаннем на Божым судзе, заўсёды актуальная для нас, хрысціянаў. Паміраючы, гэты чалавек не баяўся спаткацца з Богам. Быў пабожны, часта хадзіў на святыя Імшы, нават у буднія дні. Не быў залежны ад алкаголю і тытуню. Дапамагаў касцёлу матэрыяльнай ахвярай, у канцы жыцця належаў да кола «Жывога Ружанца», насіў цудоўны медалік, а перад фігурай Маці Божай рабіў знак крыжа. Не саромеўся сваёй веры, не краў, не сведчыў фальшыва, не грашыў чужалоствам. Ён меў павагу ў людзей, быў каханы і шанаваны. Пералік цнотаў і заслугаў Якубавых быў дастаткова доўгім і даваў упэўненасць у тым, што Бог будзе ім задаволены. «Калі ж Пан запытаецца пра нешта, — думаў Якуб, — я буду выглядаць у добрым святле». Напэўна, ён не з’яўляецца святым, але стараўся жыць паводле Божых прыказанняў. Чытаў рэлігіўныя кнігі, маліўся  шмат навэннаў, адна з якіх была нават «вялікай».

Подробнее...

Паведамленні Анны пра сустрэчы з душамі памерлых былі запісаныя і выдадзеныя ў кнігах «Дазвольце любові агарнуць вас», «Божае выхаванне», у публікацыі «Сведчанне Божай міласэрнасці». 

У гэтай публікацыі змешчана адно са сведчанняў, якое запісала Анна пасля сустрэчы з душою памерлай сваячкі.

Подробнее...

Праўда пра чысцец — гэта заклік да вялікай адказнасці за свае ўчынкі, за тое, як мы ў нашым штодзённым жыцці выконвалі запаведзь любові Бога праз любоў да бліжняга.

Подробнее...

На працягу ўсяго месяца Касцёл нагадвае нам, што мы не самотныя, мы накіроўваемся да Неба, у Дом, дзе Езус падрыхтаваў месца для нас. У нас ёсць цэлы шэраг святых, якія заступаюцца за нас, каб мы ў жыцці выбіралі Бога і Яго дабро. Яны ўжо ведаюць, што гэта варта. А нашага адказу чакаюць натоўпы нашых памерлых: больш, чым нашых слёз, яны патрабуюць нашай малітвы. За сябе яны ўжо не могуць маліцца, толькі мы можам прасіць Бога аб міласэрнасці да іх. Яны хадайнічаюць за нас, а мы — за іх, такая ўзаемная малітва. Яны просяць нас маліцца за іх, бо самі сабе ўжо не могуць дапамагчы.

Подробнее...

«Уваскрашэнне памерлых» — гэта таксама дар Божы, якім стануць новая зямля і новае неба (гл. 2 П 3, 13), «каб аднавіць усё ў Хрысце: тое, што на нябёсах і на зямлі» (Эф 1, 10). Гэта таямніца, якая для збаўленых стане вялікаю нечаканасцю, вечным цудоўным здзіўленнем, якім адорыць нас Бог — Любоў.

Подробнее...

Верыць ва ўваскрасенне Езуса Хрыста для хрысціянаў азначае ўпэўненасць ў праўдзівасці словаў, якія здаюцца толькі прыгожаю мараю: «Любоў моцная, як смерць» (Пп 8, 6). У Старым Запавеце гэтае выказванне даецца ў кантэксце праслаўлення ўлады Эраса1. Аднак гэта ні ў якім разе не азначае, што мы можам проста адсунуць яго ў бок як перабольшванне, уласцівае гімнам. У бязмежнасці прэтэнзій Эраса, у гэтых ягоных, як здаецца, перабольшваннях і празмернасцях, на самай справе, знаходзіць увасабленне асноўная — так, менавіта асноўная — праблема чалавечага існавання, бо тут становіцца бачнаю сутнасць і ўнутраная парадаксальнасць любові: любоў патрабуе бясконцасці, непарушнасці; яна — нібы нейкі заклік, скіраваны да бясконцасці.

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла