Артыкулы з цэтлікам ‘Кардынал Казімір Свёнтэк’

21 кастрычніка спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка — першага кардынала ў сучаснай гісторыі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Гэты год малітвы ў нашым Касцёле запішацца ў яго гісторыі і як год кардынала Свёнтка — чалавека малітвы і ахвярнага пастыра. Здаецца, яшчэ зусім нядаўна ён быў побач з намі, здзіўляў і захапляў сваёю душэўнаю маладосцю, аптымізмам і жыццялюбствам. Ён быў жывым увасабленнем непераможнасці хрысціянскай веры, яе непахісным сведкам; ён быў для нас добрым пастырам, ад якога сыходзіла «ззянне айцоўства», што давала ні з чым непараўнальнае адчуванне айцоўства Бога...

Ужо чацвёрты год Яго Эмінэнцыі няма побач з намі, але час не аддаляе і не замгляе яго вобраз, а наадварот, высвечвае ўсё новыя грані незвычайнай асобы нашага кардынала. Яго векавы юбілей — добрая нагода яшчэ раз з глыбокаю ўдзячнасцю і пашанаю ўспомніць гэтага вялікага святара, які ўсё сваё жыццё прысвяціў Хрысту і Яго святому Касцёлу.

Згадаем яго светлы вобраз разам з тымі, хто яго добра ведаў...

Подробнее...

З казання на Кангрэсе пакліканняў

(Маладзечна, лістапад 2005 г.)

Подробнее...

З казання кардынала Казіміра Свёнтка на ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Пінск, 15.08.2008 г.)

Подробнее...

З казання кардынала Казіміра Свёнтка на ўрачыстасць Божага Цела ў 2003 годзе

Подробнее...

У выдавецтве «Pro Christo» убачыла свет незвычайнае выданне (кніга з двума DVD-дыскамі), прысвечанае адной з найбольш выбітных асобаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі — кардыналу Казіміру Свёнтку, 100-годдзе якога мы адзначаем 21 кастрычніка.

Подробнее...

17 кастрычніка Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціць ў зварот паштоўку з арыгінальнай маркай, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка.

Подробнее...

З пастырскага паслання кардынала Казіміра Свёнтка на Вялікдзень 2000 года

Подробнее...

З інтэрв’ю з Яго Эмінэнцыяй кардыналам Казімірам Свёнткам 

(часопіс «Ave Maria», № 4, 2004 год)

Подробнее...

21 кастрычніка першаму кардыналу ў Беларусі Казіміру Свёнтку споўнілася б 99 гадоў. Мінаюць гады, але нягледзячы на гэта памяць пра Яго Эмінэнцыю, сапраўднага сведку веры на нашай зямлі, жыве сярод вернікаў, ахінаецца легендарнасцю і падмацоўваецца яркімі ўспамінамі тых, хто меў шчасце супрацоўнічаць з ім.

Запрашаем таксама ўзнавіць памяць пра Казіміра Свёнтка разам са спецвыпускам часопіса «Ave Maria».

Подробнее...

Дзядзька <...> адбываў пакаранне разам з ксяндзом Казімірам Свёнткам. <...> Казімір Свёнтэк ноччу цэлебраваў святую Імшу, ціхенька ўдзяляў святую Камунію надзейным хрысціянам — па малюсенькім кавалачку, і каб ніхто не бачыў, бо за гэта пагражаў расстрэл. Памятаю, як мая мама пасылала дзядзьку сухары, хоць у нас саміх не было чаго есці. У лагеры дзядзька апынуўся ў кухні і дзякуючы гэтаму дапамагаў выжыць іншым. У гэтым ён таксама бачыў Божую волю.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла