Артыкулы з цэтлікам ‘Касцёлы Беларусі’

Два разы на год мы ў Наваполацку робім гэта арганізавана: замаўляем аўтобус і едзем у Шуміліна. 13 мая і 13 кастрычніка

Подробнее...

На поўначы Баранавічаў узвышаецца вежа касцёла Маці Божай Фацімскай — першай на тэрыторыі Беларусі святыні, названай у гонар Марыі з Фацімы.

Подробнее...

У гонар 100-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў па розных парафіях нашай краіны пілігрымуе фігурка Маці Божай Фацімскай.

Подробнее...

13 мая ў Шуміліне, у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Фацімскай, адбыліся юбілейныя ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў.

Подробнее...

18 лютага гэтага года ў Росіцы святары, законнікі і законніцы Віцебшчыны разам з пілігрымамі ўдзельнічалі ў агульнай малітве за кансэкраваных асобаў.

Подробнее...

На пабудове касцёла ў Котаўцы ўжо можна ставіць кропку. Святыні ў скверы не будзе. Пра гэта карэспандэнту часопіса «Ave Maria» паведаміў пробашч парафіі свв. Апосталаў Пятра і Паўла і Яўгена дэ Мазэно айцец Дзмітрый Занямонскі ОМІ.

Подробнее...

Паважаная рэдакцыя часопіса «Ave Maria»! Звяртаюцца да вас вернікі з парафіі Святой Тройцы ў Клецку. 

19 мая 2016 года спаўняецца 10-я гадавіна прэзбітэрскага пасвячэння кс. Паўла Слукі. З гэтай цудоўнай нагоды мы жадаем нашаму шаноўнаму пробашчу добрага здароў’я, шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень, апекі Святой Багародзіцы, новых планаў, задумак і магчымасцяў для іх выканання. Няхай Езус Хрыстус надалей застаецца галоўнай каштоўнасцю на яго святарскім шляху. Нашыя сэрцы напоўнены ўдзячнасцю Святой Марыі і праслаўленнем Добрага Бога за дар жыцця і паклікання кс. Паўла, за тое, што кожны з нас мае шчасце ведаць яго, з яго вуснаў слухаць слова Божае, з яго рук прымаць святыя сакрамэнты і разам ісці да святасці.

Подробнее...

Юбілейны Год Божай Міласэрнасці стаў асаблівым годам і ў парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску. Тут штодня а 15-й гадзіне перад абразом Божай Міласэрнасці прамаўляецца Вяночак да Божай Міласэрнасці — малітва, якая мае жывую інтэрнэт-трансляцыю праз афіцыйны сайт Каталіцкага Касцёла http://catholic.by/. Пра гэта сёння гаворка з пробашчам парафіі, ксяндзом Генадзем Кухарэвічам CSMA.

Подробнее...

«Белым ветразем свеціць здалёку касцёл», — гэтыя словы з верша міжволі ўзгадваеш, калі, набліжаючыся да вёскі Параф’янава, што на Докшыччыне, бачыш у перспектыве цуд архітэктуры неабарока — касцёл Імя Марыі.

Подробнее...

З гістарычных звестак вядома, што парафія ў Налібаках існавала ўжо ў XV стагоддзі — калісьці тут быў фундаваны касцёл пад тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. У сярэдзіне ХVII стагоддзя Налібакі набылі Радзівілы, і на месцы старажытнай святыні ў 1636 г. па жаданні канцлера Вялікага Княства Літоўскага быў пабудаваны драўляны касцёл, а ў 1699 г. ён адбудоўваўся (па якой прычыне, невядома). У дакументальных крыніцах няма звестак пра тое, колькі праіснавала гэта святыня.

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла