Артыкулы з цэтлікам ‘Касцёлы Беларусі’

18 траўня ў Віцебску адбылося асвячэнне парафіяльнага касцёла Святога Духа, аднаго з трох новапаўсталых у абласным цэнтры пасля ўтварэння Віцебскай дыяцэзіі. Ва ўрачыстасці з нагоды асвячэння святыні ўзялі ўдзел Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, дэлегацыя супольнасці сёстраў Езуса Міласэрнага з Польшчы, вернікі Віцебска, госці з Італіі і Швейцарыі.

Подробнее...

9 лютага мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў капліцу Маці Божай Ларэтанскай у палацы Радзівілаў у Нясвіжы. Хаця капліца знаходзіцца на тэрыторыі музея, у ёй часам будуць праводзіцца набажэнствы. Турысты таксама змогуць тут памаліцца — так святыня будзе ўносіць свой уклад у духоўнае адраджэнне.

Подробнее...

31 жніўня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч кансэкраваў касцёл Божага Цела ў Беразінскім.

Подробнее...

У 1993 г. у Беразіно была афіцыйна зарэгістравана каталіцкая парафія. Гэта была надзвычайна важная падзея для станаўлення і развіцця касцёла на бярэ­зінскай зямлі ў найноўшай гісторыі.

Подробнее...

Першы касцёл у Стоўбцах існаваў з даўніх часоў. У ар­хіў­ных крыніцах гаворыцца, што драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1623 годзе і названы ў гонар св. Марыі Магдалены. А пабудову новага мураванага касцёла тут прымеркавалі да прыезду айцоў да­мініканаў. 

Подробнее...

Вялікая «старонка пакоры» — так Апостальскі нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ў сваёй гаміліі акрэсліў 600-гадовы перыяд гісторыі брэсцкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа, дзе 25 лістапада адбылася юбілейная ўрачыстасць.

Подробнее...

Касцёлу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзярэчыне споўнілася 100 гадоў. У мястэчку прайшлі ўрачыстасці з гэтай нагоды, у якіх прынялі ўдзел ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка, біскуп Казімір Велікаселец і шматлікія госці з Польшчы і Аўстрыі, якія здзейснілі адмысловую пілігрымку, каб разам з вернікамі дзярэчынскай парафіі адзначыць угодкі іх святыні. Напярэдадні свята Міхась Скобла пагутарыў з пробашчам касцёла кс. Яўгенам Учкуронісам.

Подробнее...

Да юбілею берасцейскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа і 20-й гадавіны рэкансэкрацыі касцёла. Сучаснаму будынку касцёла ўсяго толькі 160 гадоў, а сучасная парафія Узвышэння Святога Крыжа склалася крыху больш за 20 гадоў. Перыяд новай гісторыі парафіі адлічваецца з таго самага моманту, калі пачалася барацьба за будынак касцёла, пад дахам якога ў савецкі час знаходзіўся абласны краязнаўчы музей.

Подробнее...

За мурамі грэху ёсць 

святыня, 

Што зазнала недаверкаў 

здзек.

У святыні той абраз 

Марыі,

Над Якой не меў улады грэх.

Подробнее...

Сёлета многія каталіцкія святыні Беларусі адзначаюць свае 100-гадовыя юбілеі. Гэтыя даты невыпадковыя — яны абумоўленыя гістарычнымі абставінамі: на пачатку мінулага стагоддзя пасля «талерантнага» царскага загаду 1905 г. распачалося ажыўленне рэлігійнага жыцця Каталіцкага Касцёла ў Віленскай дыяцэзіі. Не абмінула яно і парафію ў Красным, скасаваную царскімі ўладамі. Праўда, былую каталіцкую святыню людзям не вярнулі, але дазволілі будаваць новы касцёл.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла