Артыкулы з цэтлікам ‘Касцёлы Беларусі’

Праехаўшы прыдарожны знак з назваю вёскі Багданава, пачынаю выглядваць касцёл. Думала, што падалося… Але не. У вокнах хацін, а ў каго і звонку, стаяць невялікія алтарыкі: абраз, крыж, свечкі. Ці гэта такі звычай у мясцовых католікаў, ці гэта прымеркавана да візіту арцыбіскупа — усё адно сведчанне веры.

Подробнее...

30 чэрвеня мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч кансэкраваў касцёл Святой Тройцы ў Клецку. Мясцовая парафія мае больш чым паўтысячагадовую гісторыю — яна была заснаваная ў 1450 годзе. Гістарычны, пабудаваны ў 1524 г. касцёл, быў знішчаны падчас ганенняў у 1950-я гады.

Подробнее...

6 мая ў Мар’інай Горцы адбылася доўгачаканая кансэ­крацыя касцёла святога Антонія Падуанскага.

Подробнее...

Ты альховае выбрала дрэва,

І з’явілась на ім у свой час.

Збудаваць тут святыню прасіла,

Каб у ёй прыгарнуць усіх нас.

Софíя Петрусевіч, парафіянка касцёла ў Альковічах.

Подробнее...

Сонечным днём 9 кастрычніка каля мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі не было вольнага месца. Сам касцёл і ўся навакольная прастора былі запоўненыя вернікамі, якія прыбылі на святкаванне 300-годдзя святыні. Тыя, што не змясціліся ў касцёле, маглі ўдзельнічаць у Імшы дзякуючы вялікаму экрану, устаноўленаму побач з архікатэдрай. Як сказаў адзін з прысутных вернікаў, хоць і цяжка было прастаяць дзве гадзіны на вуліцы, але ж гэты час стаў самым шчаслівым і прыгожым. 

Подробнее...

18 верасня амаль усе святары Віцебскай дыяцэзіі, многія вернікі з розных парафій Віцебшчыны пілігрымавалі... у Расоны. Тут, на ўскрайку раённага цэнтра Віцебшчыны, адбылася падзея, якая, безумоўна, увойдзе ў гісторыю краю. Біскуп Віцебскі Ула­дзіслаў Блін на ўрачыстай святой Імшы асвяціў касцёл святога Язафата Кунцэвіча.

Подробнее...

Сёння немагчыма ўявіць нашу сталіцу без унікальнага па прыгажосці будынка, які з першых дзён свайго існавання лічыцца візітнай карткаю горада. Гэта — Чырвоны касцёл святога Сымона і святой Алены, які знахо­дзіцца ў цэнтры Мінска на плошчы Незалежнасці. 21 лістапада касцёл адзначае свой двайны юбілей — 100-годдзе з дня кансэкрацыі і 20-годдзе з дня яго адраджэння пасля часоў атэістычнага занядбання. Менавіта 21 лістапада 1910 года касцёл быў урачыста асвечаны ксяндзом дэканам В. Чачотам, і ў гэты ж дзень, толькі ў 1990 годзе, у вернутай католікам святыні біскуп Тадэвуш Кандрусевіч адслужыў урачыстую святую Імшу.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла