Артыкулы з цэтлікам ‘Касцёльныя рухі і супольнасці’

У гэтым годзе Легіёну Марыі ў Гродна спаўняецца дзесяць гадоў.

Подробнее...

Душпастырства моладзі ў парафіі святой Барбары ў Віцебску — гэта цэлая разгалінаваная сістэма. Найпрасцейшы спосаб не заблукаць у гэтай сістэме — пайсці ў тую групу, якая адпавядае маладому чалавеку па ўзросце. Праўда, не толькі ўзрост можа быць вызначальным, але і твой свет захапленняў, жаданне развіваць нейкія дары, якія ты ўжо маеш, альбо пошук таго, у чым ты мог бы найвыразней раскрыцца. Альбо, калі ў цябе ёсць жаданне і натхненне служыць іншым, ты таксама можаш паспрабаваць знайсці сваё месца.

Подробнее...

16 студзеня праходзіць святкаванне Юбілейнага Году Божай Міласэрнасці з удзелам сем’яў і сужэнцаў, а таксама з удзелам рухаў «Хатні Касцёл», «Equipes Notre-­Dame», «Сужэнскія сустрэчы», Шанштацкага руху, «Святло-­Жыццё», «Маці ў малітве», факаляраў. Тэма: «Праяўленне міласэрнасці ў сужэнскім жыцці». 

У сувязі з гэтым мы папрасілі ксяндза Андрэя Сіповіча, каардынатара руху «Equipes Notre-Dame» у Беларусі, распавесці пра яго заснаванне і дзейнасць.

Подробнее...

Удзельнікі руху «Equipes Notre-Dame» (Суполкі Маці Божай) Аліна і Максім Угорычы дзеляцца з чытачамі сваім сведчаннем пра тое, як з дапамогаю гэтага руху ім удалося паглыбіць сваё хрысціянскае жыццё і любоў адно да аднаго.

Подробнее...

«Велічае душа мая Пана» (Лк 1, 46).

Подробнее...

Хачу ўзгадаць адну гісторыю пра тое, як Маці Божая вядзе легіянераў да лю­дзей, якія чакаюць дапамогі. Некалькі гадоў таму наш ксёндз папрасіў легіянераў Марыі пахадзіць па вуліцах горада і пашукаць католікаў — магчыма, з’явіліся новыя людзі, якім трэба паказаць дарогу да храма. Мы пайшлі па два­іх. Заходзілі ў кожны дом і падчас размовы пыталіся, да якой канфесіі гэтыя людзі належаць. У адной хаце нам сказалі, што па суседстве жыве католік інвалід...

Подробнее...

24 кастрычніка 2013 г. кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прызначыў мяне душпастырам скаўтаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Хто ж такія скаўты? На гэтае пытанне мы паспрабуем адказаць на старонках часопіса. 

Сваю першую прыгоду са скаўтамі я меў падчас пілі­грымкі ў Гудагай. Для мяне скаўты — гэта перш за ўсё магчымасць пошуку Бога разам з моладдзю не толькі ў касцёле, на занятках рэлігіі, але і ў свеце, у якім сённяшняя моладзь жыве, у свеце з яго цяжкасцямі, праблемамі і выклікамі. Таму важна ў такія хвіліны быць разам, побач — і менавіта гэтаму вучыць скаўтынг.

Моладзь заўсёды шукае аўтарытэтаў. Як яе завая­ваць? Перш за ўсё — уласным прыкладам. Не тэорыяй, а ўдзелам у тым, чым яна жыве . 

 Адметна, што святар не з’яўляецца начальнікам, якому неабходна кіраваць асобнай групай. Святар — гэта чалавек, які перш за ўсё ўласным прыкладам робіць тое, да чаго быў пакліканы, — абвяшчае Евангелле.  Ён павінен быць заўсёды побач — раздзяляць радасць, супольна пераадольваць перашкоды, быць сведкам Хрыста не толькі ў цэлебрацыі Імшы ці ўдзяленні сакрамэнтаў. Толькі так можна здабыць давер тых, хто ідзе побач з ім.

Ксёндз Міхал Бубен 

Подробнее...

«Апостальства свецкіх — гэта ўдзел у самой збаўчай місіі Касцёла, і менавіта для гэтага апостальства сам Пан прызначае ўсіх праз хрост і канфірмацыю» (LG 33). Гэтыя глыбокія і ў пэўным сэнсе патрабавальныя словы з Дагматычнай канстытуцыі пра Касцёл (Lumen gentium) сталі амаль дэвізам сёлетняй канферэнцыі «Für Gottes Lohn? Ehrenamt und Kirche» («За ўзнагароду Божую? Харытатыўная дзейнасць і Касцёл»), якая прахо­дзіла ў Зальцбургу з 13 па 15 студзеня дзякуючы аргані­зацыі Аўстрыйскага інстытута душпастырства.

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла