Артыкулы з цэтлікам ‘Лекі з Божай аптэкі’

Ярка-аранжавыя наготкі (календула — сalendula officinalis) — добра ўсім вядомая расліна, якую часта сеюць для аздаблення кветнікаў. Але большасць з нас не здагадваецца, што расліна гэтая была вельмі папулярнаю ў нашых продкаў. Календулу (ад лацінскага «calendae», што ў старажытнарымскім календары азначае першы дзень месяца) выкарыстоўвалі яшчэ ў часы Рымскай імперыі — дадаючы ў розныя стравы пялёсткі наготкаў, беднякі замянялі гэтым дарагую прыправу — шафран.

Подробнее...

Часта, шукаючы карыснасць і лекавыя ўласцівасці ў экзатычнай садавіне і гародніне, чалавек не заўважае, што гародніна, якую мы ўжываем з дзяцінства, не менш карысная і лекавая. Сёння гаворка пойдзе пра звычайную бульбу, якую можна выкарыстоўваць пры некаторых захворваннях, а таксама як эфектыўны касметычны сродак.

Подробнее...

Каштоўнымі лекавымі ўласцівасцямі валодае не толькі белакачанная капуста. Не менш, а нават больш карыснымі з’яўляюцца іншыя віды капусты: брокалі, брусэльская, кальрабі, савойская, ліставая, пекінская, квяцістая і чырвонакачанная. Гэтыя віды капусты не вельмі папулярныя ў Беларусі, магчыма, з-за недахопу ведаў пра іх карысны ўплыў на арганізм чалавека.

Подробнее...

На працягу многіх стагоддзяў капуста карыстаецца ў людзей заслужанай папулярнасцю. Археалагічныя раскопкі сведчаць, што капусту людзі сталі выкарыстоўваць яшчэ ў каменным веку. Яны не ведалі тады пра вітаміны, антыбіётыкі, ферменты і карысныя бактэрыі, але інтуітыўна атрымлівалі іх, спажываючы капусту. Яна служыла прафілактыкай цынгі, узмацняла імунную сістэму, а кампрэсамі з капуснага соку лячылі рэўматызм і хваробы скуры, абмаражэнні і апёкі.

Подробнее...

Грэцкі арэх (лацінская назва — jugans regia)

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла