Артыкулы з цэтлікам ‘Лёсы’

«Калі б нават бацька і маці пакінулі мяне, то Пан мяне прыме» (Пс 26, 10). Гэтыя словы Святога Пісання можна сказаць і пра дзяцей, якіх вы бачыце на здымках.

Усе яны — інваліды. Многія маюць вельмі цяжкі дыягназ: алігафрэнія ў стадыі імбіцыльнасці (калі дзіця практычна нічога не разумее). Амаль усе яны — сіроты. Бацькі адмовіліся ад іх яшчэ ў раддоме ці пазбаўлены бацькоўскіх правоў. Некаторыя афіцыйна маюць маму і тату, але амаль ніколі іх не бачаць. І вось гэтых гаротных малых пакутнікаў Пан Бог сабраў у цудоўным месцы, якое можна без перабольшвання назваць райскім куточкам на зямлі, — гэта ўнікальная дзіцячая вёска-хоспіс, якую пабудавала ў Гомелі дабрачынная каталіцкая місія «Карытас».

Подробнее...

Асвенцім сёння — паўнавартасны горад з насельніцтвам 40 тысяч жыхароў. На месцы былога лагера «Аўшвіц-І» — музей, лагера смерці «Аўшвіц-ІІ» (Аўшвіц-Біркенаў) — руіны баракаў і рэшткі ўзарванага крэматорыя. Гэта тут закатавалі кармэлітку Эдыту Штайн і айца францішканіна Максімільяна Марыя Кольбэ...

Подробнее...

Кажуць, што сам Бог дае па­кліканне тым, каго хоча бачыць святарамі. Гэта здарылася і са Здзіславам Вэдэрам у далёкім 1947 годзе. Хлопчыку тады было ўсяго адзінаццаць гадоў. 

Подробнее...

З лёгкай рукі Джонатана Свіфта, аўтара вядомага рамана «Падарожжа Гулівера», гэтых людзей у народзе называюць ліліпутамі. Вялікі фантаст, напэўна, не мог тады прадбачыць, што яго аўтарскі неалагізм стане такім папулярным, але будзе крыўдным для маленькіх, мініяцюрных людзей, менавіта так яны сябе называюць.

Подробнее...

Тамаш Падзява, святар, законнік (1906–1975)

«Не хачу іншай свабоды, як толькі той, якую дае Ён [Бог] сам. Таму нікуды да гэтага часу я не пісаў просьбы аб вызваленні ўладам і не маю намеру пісаць. Няхай сабе трымаюць мяне тут, колькі хочуць. Маёй жа духоўнай свабоды, аднак, ніхто ў мяне не забраў і забраць не можа».

Подробнее...

Па службовым абавязку мне часта даводзіцца бываць у пенсіянераў, запаўняць дакументы па месцы пражывання. Калі, падыходзячы да дзвярэй, бачыш напісаныя зверху  крэйдаю запаветныя літары «+C+M+B+...», адразу становіцца неяк спакойна і прыемна на душы, бо ў гэтым доме мяне напэўна ж прымуць ветліва і цёпла, з разуменнем паставяцца да маёй працы. Прыкладна такімі былі мае думкі, калі я ў чарговы раз ішла ў дом да пенсіянераў з абследаваннем матэрыяльна-побытавага стану.

Подробнее...

15 мая бараўлянская парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў святкавала сярэбраны юбілей святарства свайго пробашча кс. Казіміра Шыдэлкі SDB. На ўрачыстасць прыбылі шматлікія госці: Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, святары мінскіх парафій і субраты салезіяне. Якімі ж былі гэтыя 25 гадоў? Што ім папярэднічала?

Подробнее...

Браніслаў Эпімах-Шыпіла

(1859—1934)

Подробнее...

Антоні Ляшчэвіч (1890 — 1943) Юры Кашыра (1904 — 1943)

Святары, законнікі, мучанікі

Станіслаў Кудэрэўскі

Святар (1888 — 1960)

Подробнее...

Парафіянка віцебскай парафіі Святога Духа Галіна Дзмітрыева свой прыход у касцёл лічыць лагічным працягам усяго папярэдняга драматычнага, поўнага нястачы і стратаў жыцця. Калі слухаеш Галіну Рыгораўну, ні на хвіліну не пакідае думка пра тое, які часам бязлітасны лёс да чалавека і як шмат закладзена ў нас сілаў супрацьстаяць самым цяжкім выпрабаванням, выжыць. Выжыць дзякуючы Богу і тым добрым людзям, якіх Ён нам пасылае на нашым шляху. Галіна Рыгораўна – з сям’і лю­дзей праваслаўных. Калі і быў, кажа яна, сярод продкаў хто з католікаў, то цяпер гэта наўрад ці высветліш. Ды і ці патрэбна яно, тое высвятленне? Лёс трывала звязаны з вераю каталіцкай — раз і назаўсёды. Нават у тым, што пасялілася жанчына па пераездзе амаль 10 гадоў таму з Санкт-Пецярбурга ў Віцебск побач з будынкам касцёла, бачыцца ёй пэўны знак — знак Божай міласэрнасці. Пра ўсё гэта – наша размова. 

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла