Артыкулы з цэтлікам ‘Манаскія супольнасці’

Запрашаем дзяўчат, старэйшых за 18 гадоў, якія шукаюць сваё пакліканне, на сустрэчу з сястрой Дамінікай OP — кляўзуровай маніхіняй дамініканкай з ірландскага закрытага кляштара сясцёр, якія жывуць кантэмпляцыйным жыццём.

Подробнее...

2 лютага — Дзень кансэкраванага жыцця. Яго ўстанавіў у 1997 годзе Ян Павел ІІ. Кансэкраваныя асобы аднаўляюць у гэты дзень свае манаскія абяцанні. 

Размова з айцом марыянінам Міхаілам Цвячкоўскім, старшынёй  аб’яднання вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых Манаскіх Інстытутаў і Таварыстваў Апостальскага Жыцця ў Беларусі.

Подробнее...

Малітоўнік «Воля Божая — асвячэнне вашае» выдадзены па ініцыятыве Місіі «Таварыства св. Францішка Сальскага» (Салезіяне ў Беларусі). У яго ўвайшлі  набажэнствы да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, да Беззаганнага Зачацця Панны Марыі, да Маці Божай Успамогі Хрысціянаў, малітвы, навэнны і літаніі да св. Юзафа, св. Яна Боска, св. Францішка Сальскага, св. Марыі Даменікі Мадзарэлла, св. Дамініка Савіа і шматлікіх іншых салезіянскіх святых і благаслаўлёных.

Подробнее...

Пра кнігу Рэнэ Ларантэна «Жыццё Катрын Лябурэ»
(выдавецтва «Pro Christo», 2014).

Подробнее...

Разважанні Крыжовага шляху

"Нашая любоў — Езус, нашае жыццё — Езус, нашае ўсё — Езус. Будзем спадарожнікамі Езуса на ўсіх Ягоных шляхах", — пісала святая Марыя дэ Маціяс, заснавальніца Супольнасці Сясцёр Адаратарак Крыві Хрыста. Ідучы за гэтаю духоўнаю парадаю, прапануем вам разважанні Крыжовага шляху паводле малітоўніка "Адкупіў Ты нас, Пане, сваёю Крывёю" (Мінск, "ПРО ХРЫСТО", 2009), у якім сабраныя малітвы на ўшанаванне Найдаражэйшай Крыві Хрыста.

Подробнее...

«Бог паклікаў нас да святасці, якая выяўляецца ў любові да Хрыста, а таксама ў нястомнай працы дзеля збаўлення душаў, адкупленых Найдаражэйшаю Крывёю Хрыста».
Св. Марыя дэ Маціяс

Подробнее...

«Ведайце, што не тленным срэбрам ці золатам адкуплены вы ад марнага жыцця.., але каштоўнаю Крывёю Хрыста як беззаганнага і чыстага Ягняці».
(1 П 1, 18–19)

Подробнее...

Я належу да супольнасці сясцёр адаратарак Крыві Хрыста, якія выконваюць сваю апостальскую дзейнасць у Польшчы. У Беларусі я працавала 1 год, але ў мяне засталося
шмат розных успамінаў, якімі я хацела б падзяліцца.

Подробнее...

Кангрэгацыя Сясцёр Кананічак Духа Святога ўзнікла ў Францыі ў канцы XII стагоддзя. Сёстры абралі сабе за правіла дапамагаць усім, хто мае ў гэтым патрэбу, асабліва хворым, таму манашкі давалі дадатковыя абяцанні: яны апекаваліся пакутуючымі і беднымі, асабліва цяжарнымі жанчынамі і дзецьмі. Сёння манашкі Кангрэгацыі Сясцёр Кананічак Духа Святога, як і шмат гадоў назад, спяшаюцца да хворых, працуюць урачамі і медсёстрамі ў шпіталях, дамах састарэлых і дамах дзіцяці, выхавальніцамі і настаўніцамі ў школах, у дамах самотных маці, несучы не толькі фізічную палёгку падчас пакутаў, а перш наперш — спачуванне і духоўнае суцяшэнне, вельмі неабходнае хворым і абяздоленым людзям.

Подробнее...

Ордэн баніфратраў яшчэ называюць шпітальным, бо яго асноўны харызмат — праца ў шпіталях, дапамога хворым, церпячым. Заснавальнікам ордэну быў святы Ян Божы з Гранады. Калісьці на Беларусі гэты ордэн таксама быў вельмі распаўсюджаны. Мінск, Гродна, Наваградак, Ракаў, Высокае — вось няпоўны пералік месцаў, дзе працавалі шпітальныя браты. Але пасля ўваходу нашай краіны ў склад Расійскай імперыі ордэн быў цалкам скасаваны. Па сённяшні дзень супольнасці баніфратраў у нас няма. Затое ёсць пакліканні ў гэты ордэн. Іх няшмат, але яны ёсць. Адзін з гэтых нямногіх — Антон Юран, які цяпер носіць імя брат Эммануэль. Сёння ён наш суразмоўца.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла