Артыкулы з цэтлікам ‘Манаскія супольнасці’

Невялікі ўтульны горад Смаргонь, які знаходзіцца на мяжы Гродзенскай і Мінскай абласцей, доказна аспрэчвае статыстыку пра тое, што ў Беларусі жыве 80 працэнтаў праваслаўных і крыху больш за 15 працэнтаў католікаў. У гэтым горадзе, дзе насельніцтва складае 37 тысяч чалавек, афіцыйна прызнана, што палова з іх — католікі. У нядзелю амаль цэлы дзень касцёл знаходзіцца ў цэнтры людскога руху.

Подробнее...

19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, у друйскім касцёле Святой Тройцы адбылося святкаванне 90-годдзя заснавання манаскага Ордэну Служабніцаў Езуса ў Эўхарыстыі. На ўрачыстасць прыехалі сёстры з розных дамоў, але, вядома, не з усіх, бо сёстры служаць не толькі ў Беларусі, а і далёка за яе межамі.

Подробнее...

Сёлета 1 жніўня спаўняецца 70-я гадавіна расстрэлу адзінаццаці сясцёр назарэтанак з Наваградка, якія беатыфікаваны Янам Паўлам ІІ у 2000 г.
Галоўныя ўрачыстасці адбудуцца ў Наваградку 1 жніўня, дзе а 10-й гадзіне ў касцёле Перамянення Пана (фара) будзе служыцца святая Імша.

Подробнее...

«Калі б нават бацька і маці пакінулі мяне, то Пан мяне прыме» (Пс 26, 10). Гэтыя словы Святога Пісання можна сказаць і пра дзяцей, якіх вы бачыце на здымках.

Усе яны — інваліды. Многія маюць вельмі цяжкі дыягназ: алігафрэнія ў стадыі імбіцыльнасці (калі дзіця практычна нічога не разумее). Амаль усе яны — сіроты. Бацькі адмовіліся ад іх яшчэ ў раддоме ці пазбаўлены бацькоўскіх правоў. Некаторыя афіцыйна маюць маму і тату, але амаль ніколі іх не бачаць. І вось гэтых гаротных малых пакутнікаў Пан Бог сабраў у цудоўным месцы, якое можна без перабольшвання назваць райскім куточкам на зямлі, — гэта ўнікальная дзіцячая вёска-хоспіс, якую пабудавала ў Гомелі дабрачынная каталіцкая місія «Карытас».

Подробнее...

З 1999 года, з дня заснавання ў Шуміліне каталіцкай парафіі (пазней — санктуарый) Маці Божай Фацімскай, дзейнічае тут кляштар Кангрэгацыі сёстраў міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля. Галоўная мэта кангрэгацыі — служэнне бедным праз аказанне ім неабходнай дапамогі падчас наведання па месцы жыхарства. Пра тое, як увасабляецца яна ў жыццё на Шуміліншчыне, пра формы працы з людзьмі, што маюць хра­нічныя праблемы са здароўем і адпаведна — з самаабслугоў­ваннем і сацыялізацыяй у грамадстве, наша размова з сястрой Юліяй Новікавай.

Подробнее...

Гэтае інтэрв’ю з сястрой Наталляй Емяльянавай з супольнасці сясцёр Езуса Міласэрнага (ZSJM) запісана напярэдадні свята Божай Міласэрнасці і хоць крыху, магчыма, пашырыць нашы веды аб адной з найменшых у Беларусі сястрынскіх супольнасцяў. Тым больш, што сама сястра Наталля — нараджэнка Віцебшчыны, ды і працуе ў віцебскай парафіі Святога Духа ад пачатку яе стварэння, як, зрэшты, і ад пачатку стварэння дыяцэзіі.

Подробнее...

Юбілейны год духоўнай сям’і святога Вінцэнта дэ Поля

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла