Артыкулы з цэтлікам ‘Маці Божая’

17 верасня ў Бялынічах праходзілі юбілейныя ўрачыстасці, прысвечаныя 250-годдзю каранацыі цудатворнага абраза Маці Божай Бялыніцкай. Парафія ў Бялынічах мае вельмі багатую і адначасова трагічную гісторыю. Заснаваная ў XVI ст., яна з’яўляецца вельмі знакамітай, найперш з-за прыгожай святыні і цудатворнага абраза Божай Маці Бялыніцкай, якую называлі беларускай Чэнстаховай.

Подробнее...

13 мая 2011 г. распачаўся трэці год Вялікай фацімскай навэнны, якая з’яўляецца часам падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Сэнс гэтай падрыхтоўкі не ў тым, каб з яе дапамогаю проста адзначыць гадавіну гістарычнай падзеі. Фацімскія аб’яўленні — гэта заклік, звернуты да кожнага сучаснага чалавека, а святкаванне іх 100-гадовага юбілею павінна стаць... яшчэ адной формай гэтага закліку.

Подробнее...

Пампейская навэнна злучае ў адно шэсць звычайных навэннаў. Такім чынам, мы маем справу з «мега» навэннай, якая доўжыцца на працягу 54 дзён. Калі святы айцец Піо перажываў складаны час свайго жыцця, за яго маліліся менавіта гэтай навэннай. Сам айцец Піо таксама раіў мноству людзей маліцца гэтай навэннай.

Подробнее...

О найчысцейшая Панна! Праз цяжкія ўздыхі, якія вырваліся з Тваіх грудзей, напоўненых болем, калі Ты, прымаючы на свае рукі дарагога Сына, знятага з крыжа, углядалася ў Яго цела — горача любімае і пакрытае ранамі, і ў Яго Аблічча — такое незвычайна прыгожае і так знявечанае смерцю, учыні, просім Цябе, каб мы аплаквалі свае грахі.

Подробнее...

Для таго, каб рухацца наперад у справе даручэння сябе Беззаганнай, трэба ўвесь час ізноў звяртацца да гэтых праўдаў пра Яе і асвяжаць у сабе адпаведныя адносіны да Яе — праз чытанне кніг Марыйнай тэматыкі, праз разважанні і г.д. Але лепш за ўсё нас прывядзе да гэтага сама Беззаганная ў пакорнай малітве

Подробнее...

Маці Божая Будслаўская, з пакораю і даверам стаім мы сёння перад Тваім цудатворным абразом, прагнучы скласці да падножжа Твайго алтара нашы радасці і клопаты, нашы перамогі і слабасці. Мы верым, што Бог чытае ў чалавечых душах, як у разгорнутай кнізе. Кнігу нашых душаў адкрываем цяпер перад Табою, о Маці і Пані наша.

Подробнее...

З Пастырскага паслання мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды святкавання 400-годдзя прыбыцця цудатворнага абраза Маці Божай у Будслаў.

Подробнее...

Падчас святкавання юбілею 400-годдзя прыбыцця цудатворнага абраза Божай Маці ў Будслаў.
Прачытаны Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Будслаў, 6 ліпеня 2013 г.

Подробнее...

Вялікая фацімская навэнна распачалася 13 мая 2009 года і працягнецца да 13 мая 2017 года. Навэнна — гэта малітоўная практыка, якая заключаецца ў чытанні пэўных малітваў на працягу дзевяці адзінак часу (дзён, месяцаў, гадоў).

Подробнее...

13 мая распачаўся чарговы год Вялікай фацімскай навэнны, якая з’яўляецца часам падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Сэнс гэтай падрыхтоўкі не ў тым, каб з яе дапамогаю проста адзначыць гадавіну гістарычнай падзеі. Фацімскія аб’яўленні — гэта заклік, звернуты да кожнага сучаснага чалавека, а святкаванне іх 100-гадовага юбілею павінна стаць... яшчэ адной формай гэтага закліку.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла