Артыкулы з цэтлікам ‘Меркаванні’

Святы Айцец пастанавіў, што публічная ўрачыстасць уручэння палія новым арцыбіскупам мітрапалітам з гэтага часу будзе адбывацца ў іх дыяцэзіях, а не ў Ватыкане, як было дагэтуль.

Подробнее...

У святых кнігах розных рэлігій, нават у апокрыфах і міфах, ёсць усё што заўгодна: веліч і трагізм, мудрасць і наіўнасць, страх і весялосць, але яны зусім, зусім не смешныя.

Подробнее...

Спеў амерыканскай спявачкі габрэйскага паходжання Рэгіны Спектар: «Смяяцца з Богам».

Подробнее...

Гэтыя 15 праўдзівых пастулатаў можа быць няпроста прыняць, але ў рэшце рэшт яны дапамогуць вам пазбавіцца ад няправільных адносінаў, вызваліць месца для правільных, а таксама навучаць вызначаць сапраўды найважнейшых людзей у жыцці.

Подробнее...

Думаю, трэба пагаварыць пра гэта, бо перыядычна ў нас пачынаецца «сезон агалення», які працягваецца даволі доўга.

Подробнее...

Дзеці, як вядома, гэта не толькі кветачкі жыцця, але часам і сапсаваныя нервы дарослых. Дзеці ў касцёле — не выключэнне. Кожны час ад часу становіцца сведкам ці ўдзельнікам сітуацыі, калі неспакойнае дзіця сваімі паводзінамі перашкаджае вернікам маліцца падчас святой Імшы. Па­-рознаму ў гэтых сітуацыях рэагуюць і бацькі: ад спробаў жорстка падавіць «бунт на караблі» да здзіўлення незадаволенасцю дарослых — яно ж малое, што вы ад яго хочаце?

Подробнее...

Вось ужо 10 гадоў як цяжкая хвароба абмежавала жыццё Анатоля Шуста, «прыкаваўшы» яго да сваёй кватэры. У 2002 годзе яму зрабілі аперацыю па выдаленні пухліны з галаўнога мозгу, пасля чаго ў яго адняўся левы бок цела, аслепла правае вока, парушыліся каардынацыя і маўленне. Аднак за ўсё, што адбылося, Анатоль Аляксандравіч шчыра дзякуе Пану Богу і нічога не хацеў бы змяніць у сваім жыцці, нават вярнуцца ў тыя часы, калі быў здаровы, прыгожы, паспяховы...

Подробнее...

Гэтым разам мы п’ем гарбату з Анастасіяй Кавалеўскай. Наста — супрацоўніца Дабрачыннага фонду «Адкрытыя сэрцы» — працуе з падлеткамі і моладдзю, чытае лекцыі на тэмы, звязаныя з абаронаю жыцця і сямейных каштоўнасцяў, у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах у розных гарадах Беларусі. Спачатку хацела стаць медыкам, але цяпер заканчвае навучанне ў Віцебскім тэхналагічным універсітэце і адначасова вучыцца на курсах дарадчыкаў сямейнага жыцця. Належыць да ІІІ дамініканскага ордэну.

Подробнее...

Узбярэжжамі Галілейскага мора Бог называе берагі ўсіх мораў і рэкаў, і малых і вялікіх, і як клікаў рыбакоў каля тых водаў, так кліча кожнага чалавека. У кожнага сваё Галілейскае мора: бацька і маці, праца, кар’ера, адукацыя... Кожны з нас мае сваю сетку, якую закідае і закідае ў хвалістае, зменнае мора жыцця і ўсё стараецца з гэтага мора нешта выцягнуць: нейкія жыццёвыя поспехі, новыя знаёмствы, грошы, уладу, вядомасць, прыгажосць.  

Подробнее...

Вучнёўскія восеньскія вакацыі, 2010 год. Мы з сябрамі з гістарычнага факультэта ліцэя БДУ пусціліся ў вандроўку па старажытных цэрквах і касцёлах Берасцейскае вобласці. Аб’ехалі багата святыняў, пачулі яшчэ больш цікавых гісторый. Памятаю, найбольш мяне ўразіў касцёл у Ішкалдзі...  

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла