Артыкулы з цэтлікам ‘Моладзевы квартал’

Паў­тараю гэта сёння вам і ўсім маладым людзям! Хрыстус не адчужае вашай асобы, Ён не прыніжае, не змяншае і не душыць вашага розуму, не прыгнятае вашай свабоды! Ён — Сын Божы, які прыняў цела, памёр і ўваскрос дзеля нас і дзеля нашага збаўлення, гэта значыць дзеля нашага сапраўднага і поўнага вызвалення!

Подробнее...

Як жа гэта цяжка — сведчыць па-сапраўднаму, дзяліцца сваімі самымі глыбокімі перажываннямі, і асабліва цяжка рабіць гэта ў часопісе, калі не бачыш вачэй тых, перад кім ты даеш сведчанне... Герой нашага аповеду настаяў на тым, каб падпісацца менавіта як «былы страшны грэшнік», не прымаючы ніякіх іншых варыянтаў. Прэтэнцыёзна? Не, проста вельмі шчыра і з вялікім імкненнем перасцерагчы кожнага ад памылак, якіх ён у сваім жыцці не здолеў абмінуць. Гэтае сведчанне — «званочак» і для тых святароў і законных асобаў, якія апякуюцца моладдзю. Маладыя людзі ў час фармавання характару патрабуюць асаблівай увагі і падтрымкі, каб не паддацца такім прывабным і небяспечным спакусам сённяшняга свету...

Подробнее...

Нязведаныя шляхі твае, Божа: студэнт Тадэвуш Кан­друсевіч збіраўся пісаць кандыдацкую па гідрааўтаматыцы, а напісаў… дактарат па даследаванні самасвядомасці Касцёла ў дакументах Другога Ватыканскага Сабору. Ці простым быў такі выбар? У гутарцы з нашым карэспандэнтам Мітрапаліт аналізуе свой жыццёвы шлях, узгадвае студэнцкія часы і дзеліцца развагамі пра сацыяльныя сеткі.

Подробнее...

Хіба ўжо пяцьдзесят разоў прагле­дзела свой новы любімы фільм — відэазапіс уласнага вяселля, і не раз яшчэ хацела б перажыць самы шчаслівы дзень у сваім жыцці. Дзень, з якога пачынаецца новае жыццё. 

Подробнее...

Кожны год, напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых 1 лістапада і Дня Задушнага 2 лістапада, мы ўзгадваем яшчэ адну дату — Хэлоўін. І хоць першыя дзве даты супрацьстаяць трэцяй, як хрысціянскія паганскай, між тым, так склалася гістарычна, яны вымушаны суіснаваць. Раней гэтыя святы тычыліся толькі Амерыкі і Заходняй Еўропы, але з пашырэннем масавай культуры прыйшлі і да нас.

Подробнее...

Любоў і вера — пачуцці, якія не могуць існаваць без узаемадапаўнення. Там, дзе ёсць любоў, заўсёды будзе месца для веры ў светлае, чыстае, прыгожае. Узгадайце. Менавіта гэтай бялюткай чысцінёй былі агорнутыя нашы калядныя думкі, калі кожны марыў пра цуд, веру ў які захаваў у сабе на ўсё астатняе жыццё.

Подробнее...

Ён і яна, сустрэча. Ён і яна, пацалункі, абяцанні вернасці, сімпатыі. Ён і яна, цяжарнасць. Яна і цяжарнасць. Аборт. Яна…

Адказнае бацькоўства. Праблема сям’і ці асобы? Як распазнаць сваю плоднасць? Ці ёсць плюсы ў кантрацэпцыі? Адказы на пастаўленыя пытанні шукаліся на сімпозіуме, прысвечаным медыцынскім і маральным аспектам адказнага бацькоўства.

Подробнее...
© 2017 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла