Артыкулы з цэтлікам ‘Молімся разам з «Ave Maria»’

Успамін — 14 лютага.

Св. Валянцін жыў на пераломе ІІ–ІІІ стагоддзяў. У часы панавання імператара Клаўдзія Рым быў уцягнуты ў крывавыя непатрэбныя войны, таму мужчыны не жадалі ісці ў армію. Гэта стала прычынаю таго, што імператар абвясціў забарону на жаніцьбу. Св. Валянцін не раз парушаў гэты абавязковы закон, патаемна ўдзяляючы шлюбы маладым легіянерам. 

Подробнее...

13 мая 1917 г. Маці Божая аб’явілася ў Фаціме траім дзецям. Праз іх Яна накіравала пасланне свету. Маці Божая заклікала да навяртання, пакаяння, малітвы (асабліва штодзённай малітвы на ружанцы), да прысвячэння кожнага з нас Яе Беззаганнаму Сэрцу. Прыняцце гэтых пажаданняў Маці Божай Папа Пій ХІІ назваў адзіным паратункам для свету.

Подробнее...

Набажэнства да Маці Божай было важнаю часткаю малітоўнага жыцця святой Фаўстыны Кавальскай. «Кіруй усім так, каб гэта было прыемна Твайму Сыну. О Маці мая...» — звярталася св. Фаўстына да Найсвяцейшай Панны. Мы можам маліцца Ружанец разам з гэтаю вялікаю містычкаю, таму прапануем ружанцовыя разважанні, складзеныя паводле яе «Дзённіка».

Подробнее...

Разважанні Крыжовага шляху.

Прапануем чарговыя разважанні з кнігі кс. Яна Твардоўскага «Weź swój krzyż» (Pelplin, Wydawnictwo «Bernardinum», 2008), якая рыхтуецца да выдання на беларускай мове ў выдавецтве «Pro Christo».

Подробнее...

Перад урачыстасцю святога Юзафа, якую святкуем 19 сакавіка, прапануем нашым чытачам Навэнну да святога Юзафа, якая распачынаецца 10 сакавіка. Святы Юзаф вучыць нас жыць з Хрыстом кожны дзень, вучыць жыць з Хрыстом для Яго хвалы, вучыць далікатнасці ў адносінах да жанчынаў і ўзорнаму жыццю ў сям’і, якое абапіраецца на ўзаемнай любові, павазе, дабрыні.

Подробнее...

Святы Анзэльм Кентэрберыйскі (1033–1109) — доктар Касцёла. Нарадзіўся ў Італіі, служыў манахам у паўночнай Францыі больш за трыццаць гадоў, перш чым стаць арцыбіскупам Кентэрберыйскім. Анзэльм вядомы перш за ўсё як вялікі тэолаг і філосаф Сярэднявечча. Ён актыўна ўдзельнічаў у касцёльнай рэформе.

Подробнее...

Чарговыя разважанні Крыжовага шляху паходзяць з кнігі кс. Яна Твардоўскага «Weź swój krzyż: Wybór rozważań».

Подробнее...

(штодзённа можна дадаваць уласную інтэнцыю)

Першы дзень 2 лютага

О наша Пані з Люрда, якую мы з вялікім даверам заклікаем як пасрэдніцу ласкаў і міласэрнасці. Выпрасі нам ласкі, патрэбныя для духоўнага і фізічнага аздараўлення.

Подробнее...

Святы апостал Юда Тадэвуш прыходзіць на дапамогу ў цяжкіх і складаных справах, якія мы называем безнадзейнымі.

Няхай ён дапамагае нам вярнуць надзею ў адказ на нашы малітвы праз яго заступніцтва.

Подробнее...

Гэтыя ружанцовыя разважанні складзеныя на аснове выказванняў і пасланняў Вялікага Папы.

Подробнее...
© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла