Артыкулы з цэтлікам ‘Молімся разам з «Ave Maria»’

Маці Тэрэза часта казала: «Маліцеся на Ружанцы кожны дзень і вучыце гэтаму іншых».

Подробнее...

Арханёл Міхал — наймагутнейшы і наймужнейшы з анёлаў. Ён з’яўляецца апекуном Беларусі.

Свята — 29 верасня.

Подробнее...

Арханёл Габрыэль — спецыяльны пасланнік Бога ў прадказанні незвычайных збаўчых падзеяў.

Літургічны ўспамін святых арханёлаў — 29 верасня.

Подробнее...

Св. арханёл Рафал ушаноўваецца як апякун хворых, дактароў, эмігрантаў, пілігрымаў, падарожнікаў.

Свята — 29 верасня.

Подробнее...

15 верасня ва ўспамін Нацйсвяцейшай Панны Марыі Балеснай, молімся словамі літаніі да яе сямі балесцяў.

Подробнее...

У ўрачыстасць Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі молімся праз Яе заступніцтва словамі літаніі.
Прызначаецца для прыватнага чытання.

Подробнее...

(Урачыстасць - 15 жніўня)

У прыгожую ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі молімся праз Яе заступніцтва словамі літаніі. Прызначаецца для прыватнага чытання.

Подробнее...

14 жніўня — успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ. Гэтыя малітвы складзеныя з розных фрагментаў яго лістоў і выступленняў.

Подробнее...

Просім Цябе, Валадарка наша, як ранішняя Зорка рассей ззяннем сваім цемру спакусаў сатаны, якія паглынаюць нашу душу. Просім Цябе, Поўня небесная, напоўні сваім святлом пустыню нашага жыцця, змый бруд грахоў нашых, каб мы маглі дасягнуць паўнаты вечнага жыцця, святла нязгаснай хвалы праз Таго, Хто ўзвялічыў Цябе як Заранку нашу, Хто ўчыніў, што Ты нарадзілася, каб потым Яму нарадзіцца ад Цябе. Яму хвала і пашана на векі вечныя. Амэн.

Подробнее...

У тыя жорсткiя часы, калi на нашай зямлi было цалкам забаронена друкаванае малiтоўнае слова, а перавоз праз дзяржаўную мяжу малiтоўнiкаў атаясамлiваўся з кантрабандай, у тыя часы, калi старыя малiтоўнiкi былi ўжо зачытаныя да таго, што па iх цяжка было малiцца, а тыя, што нейкiм цудам маглi займець новы малiтоўнiк, лiчылiся немаведама якiмi шчаслiўчыкамi, у тыя змрочныя часы нашы бабулi i мацi, дзядулi i бацькi не пераставалi малiцца. Многiя з iх могуць i цяпер дастаць з шуфляды спiсаны сшытак, у якi яны некалi дбайна перапiсвалi малiтвы, песнi, набажэнствы, а то i артыкулы з рэлiгiйных замежных часопiсаў ды газэт. Гэтыя сшыткi i запiсы — яшчэ адзiн доказ трываласцi нашай веры, яе праўдзiвасцi i нязломнасцi.

Подробнее...
© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла