Артыкулы з цэтлікам ‘Молімся разам з «Ave Maria»’

Святы Ян Павел ІІ ужо задоўга да кананізацыі стаў нябесным заступнікам для многіх з нас. Як пры жыцці, так і пасля смерці ён з’яўляецца для нас мудрым настаўнікам у веры і малітве, апекуном слабых, адзінокіх і пакінутых, увасабленнем працавітасці і запалу ў рэалізацыі свайго паклікання. У навэнне, якую мы прапануем, згадваюцца найбольш істотныя аспекты веры, на якія звяртаў увагу Святы Айцец. Паслухаем жа яго слова разам з Божым словам і... адкажам малітваю свайго сэрца.

Подробнее...

28 красавіка паўсюдны Касцёл адзначае ўспамін святой Джанны Берэтта Моллы, якая аддала сваё жыццё за жыццё дзіцяці, што насіла пад сэрцам. Прыклад гэтай святой узрушвае кожнага, хто знаёміцца з яе жыццём, тым больш, што Джанна была нашаю сучасніцаю. Прапануем вам, шаноўныя чытачы, невялікую падборку малітваў праз заступніцтва святой Джанны, якая пасля адыходу ў вечнасць адорвае сваёй любоўю яшчэ большую колькасць людзей і сваёй падтрымкаю падбадзёрвае тых, хто з даверам звяртаецца да яе.

Подробнее...

Разважанні Крыжовага шляху

"Нашая любоў — Езус, нашае жыццё — Езус, нашае ўсё — Езус. Будзем спадарожнікамі Езуса на ўсіх Ягоных шляхах", — пісала святая Марыя дэ Маціяс, заснавальніца Супольнасці Сясцёр Адаратарак Крыві Хрыста. Ідучы за гэтаю духоўнаю парадаю, прапануем вам разважанні Крыжовага шляху паводле малітоўніка "Адкупіў Ты нас, Пане, сваёю Крывёю" (Мінск, "ПРО ХРЫСТО", 2009), у якім сабраныя малітвы на ўшанаванне Найдаражэйшай Крыві Хрыста.

Подробнее...

«Бог паклікаў нас да святасці, якая выяўляецца ў любові да Хрыста, а таксама ў нястомнай працы дзеля збаўлення душаў, адкупленых Найдаражэйшаю Крывёю Хрыста».
Св. Марыя дэ Маціяс

Подробнее...

«Ведайце, што не тленным срэбрам ці золатам адкуплены вы ад марнага жыцця.., але каштоўнаю Крывёю Хрыста як беззаганнага і чыстага Ягняці».
(1 П 1, 18–19)

Подробнее...

Прапануем малітвы да Крыві Хрыста, спадзяемся, што яны будуць садзейнічаць вашаму духоўнаму ўзбагачэнню, а таксама наблізяць да Бога і бліжняга.

Подробнее...

Ян Твардоўскі

Дарослыя абыходзяць касцёл і пры гэтым чатырнаццаць разоў спыняюцца, як на трамвайных прыпынках. Па дарозе яны думаюць, што ідуць за Езусам.

Дзеці таксама пойдуць гэтым шляхам, але затрымаюцца яшчэ на пятнаццатым прыпынку.

Подробнее...

Разважанні Крыжовага шляху

Чалавек жыве ў супольнасці людзей, таму ён не можа ізалявацца, не можа дазваляць праяўляцца эгаізму ў яго жыцці. Ён павінен маліцца не толькі за сябе, але і за ўсю супольнасць Касцёла, маліцца за тое, каб бліжнія навярнуліся ў веру, каб і яны атрымалі збаўленне і каб маглі сузіраць Бога тварам у твар пасля смерці.

Подробнее...

Разважанні Крыжовага шляху для дзяцей

Уменне спачуваць бліжняму, у патрэбную хвіліну прыйсці яму на дапамогу,  не адказваць помстаю за зло і несправядлівасць, а маліцца за сваіх праціўнікаў і прабачаць ім — гэта тое, чаму дзеці могуць навучыцца падчас набажэнстваў Крыжовага шляху.

Подробнее...

Разважанні Крыжовага шляху

На працягу Вялікага посту прапануем вам разважанні над мукаю нашага Пана Езуса Хрыста, бо каб годна перажыць Яго ўваскрасенне, трэба найперш прайсці з Ім праз ганьбу, пакуты і крыж, ачысціўшы гэтым уласныя душы і сэрцы. 

Подробнее...
© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла