Артыкулы з цэтлікам ‘Молімся разам з «Ave Maria»’

"Наша малітва за памерлых не толькі можа ім дапамагчы, але таксама садзейнічае таму, што іх заступніцтва за нас становіцца больш дзейсным" (пар. ККК 958),— нагадвае нам Катэхізіс Каталіцкага Касцёла пра наш хрысціянскі абавязак маліцца за памерлых. Напярэдадні ўспаміну Усіх памерлых вернікаў заахвочваем вас да гэтай святой і збавеннай справы разам з часопісам "Ave Maria".

Подробнее...

Благаслаўлёны ты, пілігрыме, калі адкрыеш, што шлях расплюшчвае твае вочы для нябачнага.

Благаслаўлёны ты, пілігрыме, калі цябе турбуе не тое, каб дайсці, але каб дайсці ўсім разам.

Подробнее...

О найчысцейшая Панна! Праз цяжкія ўздыхі, якія вырваліся з Тваіх грудзей, напоўненых болем, калі Ты, прымаючы на свае рукі дарагога Сына, знятага з крыжа, углядалася ў Яго цела — горача любімае і пакрытае ранамі, і ў Яго Аблічча — такое незвычайна прыгожае і так знявечанае смерцю, учыні, просім Цябе, каб мы аплаквалі свае грахі.

Подробнее...

Святы Яне Боска, Бог ні ў чым табе не адмаўляе, бо на працягу свайго зямнога жыцця ты з вялікаю ахвярнасцю працаваў дзеля Яго хвалы і ўшанавання. Заступіся за мяне, вымалі для мяне ласку, якой я моцна жадаю, калі гэта прынясе карысць маёй душы і будзе згодна з Божаю воляю. Выпрасі для мяне вытрываласць у добрых справах, каб і я мог калісьці разам з табою хваліць Найвышэйшага Пана і дзякаваць Яму ў небе. Амэн.

Подробнее...

Маці Божая Будслаўская, з пакораю і даверам стаім мы сёння перад Тваім цудатворным абразом, прагнучы скласці да падножжа Твайго алтара нашы радасці і клопаты, нашы перамогі і слабасці. Мы верым, што Бог чытае ў чалавечых душах, як у разгорнутай кнізе. Кнігу нашых душаў адкрываем цяпер перад Табою, о Маці і Пані наша.

Подробнее...

Навэнна да святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса складаецца з малітоўных разважанняў, якія пабудаваны на аснове выказванняў святой, занатаваных у яе рукапісах. У цэнтры гэтых разважанняў — просьбы аб моцнай веры, распазнанні паклікання, разуменні таямніцаў Евангелля, узрастанні ў сапраўднай любові і іншых хрысціянскіх цнотах.

Подробнее...

Вялікая фацімская навэнна распачалася 13 мая 2009 года і працягнецца да 13 мая 2017 года. Навэнна — гэта малітоўная практыка, якая заключаецца ў чытанні пэўных малітваў на працягу дзевяці адзінак часу (дзён, месяцаў, гадоў).

Подробнее...

7 і 8 красавіка ў нядзелю Божай Міласэрнасці і ва ўрачыстасць Звеставання Пана вернікі ва ўсіх парафіях Беларусі змогуць далучыцца да «Духоўнага ўсынаўлення» — малітоўнай акцыі па абароне зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай знішчэння.

Подробнее...

Свята Божай Міласэрнасці адзначаецца ў Касцёле у першую нядзелю пасля Вялікадня. Навэнна перад гэтым святам распачынаецца ў Вялікую пятніцу.

Подробнее...

Вядома, што Песні жальбы пачалі спяваць падчас Вялікага посту з канца XVII ст. У гэтых спевах – гімнах і песнях – разважанне пра Муку Хрыста і Яго адкупленчую смерць. Гэтае разважанне заахвочвае нас да глыбокага пакаяння і асэнсавання Ахвяры Збаўцы, а таксама да жалю за грахі, якія з’яўляюцца прычынай цяжкіх цярпенняў Хрыста.

Подробнее...
© 2018 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла