Артыкулы з цэтлікам ‘Нам пішуць’

Гісторыя нашай святыні ў Гудагаі вельмі багатая — 250 гадоў толькі сценам, узведзеным з дрэва, самага добрага матэрыялу для будоўлі. Утульна і цёпла, прыгожа і светла. Тут лекі для душы і цела, тут адпачынак, радасць і спакой, адчуванне цуду...

Абразу Маці Божай Гудагайскай больш за 350 гадоў — яго збераглі для нас нашы продкі. Яшчэ «ў будзе, у гаі свяціўся і пасылаў людзям цудныя знакі, потым — у каплічцы і па людскіх хатках...». Абраз вандраваў па ваколіцах больш за 100 гадоў і нарэшце набыў сталае месца ў Гудагаі, у нашым утульным касцёле. Шматлікія цуды і ласкі, дапамогу, атрыманую праз заступніцтва Маці Божай Гудагайскай, спазналі вернікі з наваколля і з іншых месцаў. Гудагай стаў вельмі слынным, а словы падзякі яму людзі пакідаюць у спецыяльнай кнізе памяці.

Подробнее...

Піша вам Францішка Бервячонак з Глыбокага. Заўсёды чытаю ваш часопіс, бачу, як вернікі віншуюць сваіх святароў, парафіянаў, манашак, таму і сама асмелілася павіншаваць вельмі прыгожую, чулую, добразычлівую, гатовую заўсёды ўсім дапамагчы сястру Таццяну з нашага касцёла Святой Тройцы з днём нараджэння, а ён у яе 9 красавіка.

Подробнее...

Думаю, трэба пагаварыць пра гэта, бо перыядычна ў нас пачынаецца «сезон агалення», які працягваецца даволі доўга.

Подробнее...

Вам піша парафіянка касцёла святога Міхала Арханёла з г.п. Івянец Валожынскага раёна. Мне 60 гадоў, і я маю амаль усе нумары вашага часопіса. Часам перачытваю даўнішнія, якія таксама вельмі цікавыя, але нумары апошніх трох гадоў проста цудоўныя! Мне падабаецца ўсё, але асабліва цікава чытаць старонкі з «Дзённікам» святой Фаўстыны, малітоўную навуку Максімільяна Кольбэ, гісторыі з жыцця святых.

Подробнее...

Гэта наша першая сустрэча з вамі ў новым 2014 годзе. Пошта нашага часопіса ў гэты час асаблівая — у асноўным лісты, у якіх чытачы зычаць нам усяго самага лепшага з нагоды прамінулага вялікага свята — Нараджэння Хрыстовага і Новага года. Дзякуем усім, хто нас павіншаваў, і ў сваю чаргу зычым вам здароўя, шчасця, неабходных Божых ласкаў і дапамогі ва ўсіх добрых справах.

Подробнее...

Вернікі парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі з г. Дзісна (Мёрскі дэканат Віцебскай дыяцэзіі) звяртаюцца да вас з просьбай перадаць праз часопіс шчырую падзяку свайму пробашчу Аляксандру Грыцкевічу.

Подробнее...

Паважанаму ксяндзу Сяргею Дабрагосту MSF з нагоды дня нараджэння ад усяго сэрца жадаюць парафiяне касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса i беззаганага Сэрца Марыi ў Фанiпалі моцнага здароўя, Божага благаслаўлення на кожны дзень, няспыннай радасцi i добразычлiвых людзей побач. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены моцнай верай, непахiснай надзеяй i любоўю да Бога i блiжняга.

Подробнее...

Дарагая рэдакцыя і ўсе чытачы часопіса «Ave Maria»! Звяртаюся да вас як да адной Божай сям’і і прашу малітвы за майго сына Аляксандра, якому вельмі патрэбна хоць бы самая маленькая малітоўная падтрымка. Для Пана Бога няма нічога малога і не вартага. У Яго вачах самая нязначная ахвяра — гэта вялікі выраз любові да свайго бліжняга. Мой сын трапіў у вялікую бяду — моцную залежнасць ад парнаграфіі. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі, яму вельмі цяжка справіцца з гэтым злом, якое пераследуе яго ўсюды. Ён вельмі хоча вярнуцца да нармальнага паўнавартаснага жыцця, але д’ябал моцна трымае яго ў сваіх кіпцюрах.

Подробнее...

У 1938 годзе ў вёсцы Крулеўшчына быў пабудаваны прыгожы драўляны касцёл. Жылі тут людзі па-сапраўднаму, па-хрысціянску — рэгулярна наведвалі храм, спавядаліся, вянчаліся, хрысцілі сваіх дзетак. Ды толькі атэістычнае ліхалецце не абмінула і гэтую святыню...

Подробнее...

Азіраючыся на пражыты год, мы звычайна падводзім нейкія вынікі, ацэньваем свае дзеянні (ці бяздзеянне). Адны думкі мы пакінем у сваёй памяці, другія перакажам на споведзі, а іншымі падзелімся з сябрамі і блізкімі.

Вось і некаторыя нашы карэспандэнты вырашылі падзяліцца ўспамінамі пра падзеі гэтага года з чытачамі часопіса.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла