Артыкулы з цэтлікам ‘Нам пішуць’

Нельга спазнаць чалавека, яго радасці і клопат, не прымаючы ўдзелу ў яго жыцці. Часта знешне моцныя і шчаслівыя людзі чакаюць нашай дапамогі і падтрымкі, перажываюць сямейныя трагедыі і хваробы ў поўнай адзіноце. І толькі Бог ніколі не пакідае сваіх дзяцей.

Подробнее...

Чысцюткі вобраз паяднання,
Душа ўдзячная спатканню,
Якое цудам адбылося
З Табой, Збавіцель! Дзякуй лёсу...

Подробнее...

Плыве калядны светлы сум,
Плыве ад елкі, гожа ўбранай,
Ад свечкі, у храме асвячонай,
Плыве калядны светлы сум.

Подробнее...

11 лістапада каталіцкія вернікі сустракалі ў парафіі Святой Тройцы Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Перад уваходам у касцёл яго прывіталі пробашч парафіі, ксёндз Валянцін Станкевіч, старшыня Радашковіцкага пасялковага савету Віктар Неказакаў і старшыня касцёльнага камітэту Станіслаў Пятроўскі.

Подробнее...

Пішу я вам для таго, каб ад свайго імя і вернікаў нарачанскай парафіі падзякаваць пробашчу айцу Бэрнарду Радзіку OCD за ахвярнае служэнне ў нашай парафіі.

Подробнее...

Мне расказвалі, што ў парафіі св. Пятра і Паўла у в. Камень служыць ксёндз Веслаў Глэмбоцкі, францішканін, які мае ўжо сталы ўзрост — 73 гады. Я ўжо ўяўляла сабе старога чалавека, але калі ўбачыла яго, то ад разгубленасці замоўкла на некалькі хвілін. Перад намі адчыніў дзверы... пробашч, сагнуты напалову, з ляскаю ў руках.

Подробнее...

Хачу распавесці пра тое, як у маім жыцці прайшоў Год веры. Пасля цяжкай хваробы маё здароўе палепшылася, за што я вельмі ўдзячная Пану Богу. І пасля гадавога перапынку, я зноў ездзіла ў пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай на 400-годдзе з’яўлення цудатворнага абраза ў будслаўскай святыні. У гэтым годзе я асабліва адчувала патрэбу ў пілігрымцы — хацела аддзячыць сваёй Матулі за Яе апеку і за вяртанне мне здароўя.

Подробнее...

У нашага паважанага святара Алега Півавара 5 лістапада — дзень нараджэння. Ксёндз Алег працуе ў Лёзне ўжо 9-ы год. Выказваем яму сардэчную падзяку. Гэта вельмі добразычлівы, добрасумленны і шчыры чалавек. Дзякуючы яго намаганням і працы, уменню і цярплівасці, залатым рукам мы ўжо маем такі ўтульны і прыгожы Божы храм.

Подробнее...


Марыя Дзюбак

                            Светлай памяці
                            мужа майго Алега прысвячаю

Не змог ты болей быць маёй апорай,
Тваім збавеннем не змагла быць я...
І сярод мноства падаючых зорак
Адна — твая, адна — твая...

Подробнее...

Мала хто ведае, што стварэнне касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў горадзе Чэрвень (старажытны Ігумен) прыпадае на ХVIII стагоддзе. Як сведчаць архіўныя звесткі, касцёл быў пабудаваны на ахвяраванні  парафіянаў. 15 лістапада 1800 года ён быў асвячоны з дазволу біскупа Дадэркі. Касцёл дзейнічаў да той пары, пакуль яго не разбурылі.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла