Артыкулы з цэтлікам ‘Нам пішуць’

Бараўлянская парафія Маці Божай Успамогі хрысціянаў была заснаваная мітрапалітам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кардыналам Казімірам Свёнткам 10 верасня 2000 года. Першым святаром у парафіі працаваў ксёндз Ігар Лашук. На святую Імшу людзі збіраліся спачатку на прыватных кватэрах, у добрае надвор’е — каля крыжа на касцёльным пляцы, потым — у шпіталі ветэранаў вайны. Дзякуючы намаганням ксяндза Ігара і парафіянаў пачалося будаўніцтва капліцы. Як толькі над ёю ўзняўся дах, святую Імшу цэлебравалі ў новай святыні, якая хутка стала роднай для ўсіх вернікаў.

Подробнее...

Паважаная рэдакцыя часопіса «Ave Maria»! Вітаюць вас вернікі касцёла святой Ганны, што ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Нашу мясцовасць ведае бадай што кожны католік і хаця б раз у жыцці ён наведаў нашу вёску. Але час ідзе, адыходзяць у вечнасць людзі, адышоў і святар, які шмат гадоў працаваў у Мосары. Наша парафія ўступіла ў новы перыяд свайго жыцця, і мы ўдзячныя Богу за тое, што Ён накіраваў да нас маладога, руплівага, адданага Касцёлу святара — Аляксея Юркайця.

Подробнее...

У верасні 2011 г. ксяндзу Эрвіну Вячорку споўнілася 50 гадоў, пятнаццаць з якіх ён прысвяціў служэнню ў Клецку. Дзякуючы яму быў збудаваны касцёл, які ўзвышаецца ў горадзе і ўпрыгожвае яго сваёй веліччу.

Подробнее...

Сведчаннем веры назваў Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч казанне айца Вітальда Жэльветры на ўрачыстай святой Імшы ў касцёле святога Андрэя  ў Слоніме з нагоды 25-гадовага юбілею яго святарства.

Подробнее...

У 2010 годзе, дзякуючы намаганням нашых святароў Паўла Ляліты і Юрыя Кулая і са згоды галоўнага ўрача бальніцы Г. А. Русака, у мядзельскай бальніцы з’явілася каплічка. Кожную нядзелю ў капліцы адбываецца святая Імша, на якую збіраюцца не толькі хворыя, якія могуць хадзіць, а нават вернікі з бліжэйшых дамоў і супрацоўнікі бальніцы.

Подробнее...

«Напрыканцы ліпеня мне пашчасціла пабываць на рэкалекцыях руху факаляраў, якія праходзілі ў Доме Святой Тройцы ў Баранавічах. На сустрэчу прыехалі каля 70 чалавек з розных куткоў Беларусі і Польшчы. Мяне і яшчэ некалькіх жанчын з Пастаўскага раёна запрасіў ксёндз Чэслаў Куцмеж з Варапаева, які займаецца рухам факаляраў на Беларусі.»

Подробнее...

Няма сумненняў, што чалавек не мае права забіваць. Але, на маю думку, варта памятаць, што аборт — гэта забойства, і вельмі важна займацца выкараненнем прычынаў, якія да яго прыводзяць. А галоўная прычына — катастрафічная нястача любові ў нашым занадта «матэрыяльным» грамадстве. Часам сужэнцамі становяцца людзі, якія яшчэ не сталі дарослымі маральна і не могуць браць адказнасць не толькі за дзяцей, але нават за саміх сябе. Трагедыя ў тым, што інтымныя зносіны маюць людзі, не гатовыя да выхавання дзяцей.

Подробнее...

Парафіяне касцёла Святой Тройцы горада Касцюковічы Магілёўскай вобласці, хочуць расказаць пра біблійны конкурс, які арганізаваў для вернікаў пробашч, ксёндз Андрэй Далянскі.  Задума пра гэта мерапрыемства ўзнікла яшчэ ў пачатку 2012 года, які быў аб’яўлены дзяржаваю Годам кнігі.

Подробнее...

Хачу распавесці пра нашага былога пробашча айца Томаша Ляха, які аддана пры­свяціў пятнаццаць плённых гадоў адраджэнню на Валожыншчыне нашай рэлігійнай спадчыны, у тым ліку касцёла св. Юзафа ў Валожыне, касцёла ў в. Забрэззе і часткова — у в. Пяршаі Валожынскага раёна, а цяпер працуе ў Непакалянаве. На Валожын­шчыне а. Томаш пакінуў частачку свайго сэрца, шчыра па­любіўшы наш беларускі край і народ

Подробнее...

Пахвалёны Езус Хрыстус! Паважаная рэдакцыя! Мы хочам расказаць пра нашага ксяндза пробашча Сяргея Лянга з дзераўнянскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла