Артыкулы з цэтлікам ‘Нам пішуць’

Пахвалёны Езус Хрыстус!

Паважаная рэдакцыя часопіса «Ave Maria»! Праз ваш часопіс хочацца даслаць словы падзякі і віншавання айцу Марэку Пасюту.

Подробнее...

Пахвалёны Езус Хрыстус!

Звяртаюцца да вас вернікі з парафіі Унебаўзяцця Най­свяцейшай Панны Марыі з Магілёва. 4 верасня ў нашым касцёле адбылася важная падзея — 20 гадоў, як наш пробашч ксёндз-дэкан Раман Факсінскі нясе апостальскую службу на Беларусі.

Подробнее...

Пахвалёны Езус Хрыстус!

Паважаная рэдакцыя «Ave Maria»! Пішуць вам парафіяне наваполацкага касцёла Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, каб павіншаваць свайго пробашча, ксяндза Аляксандра Чайкоў­скага, з нагоды Дня нараджэння, які ён адзначыў 22 верасня, і падзякаваць Пану Богу за тое, што мы маем такога святара.

Ксёндз Аляксандр — чалавек высокай культуры, інтэлігентны і мудры. Ён клапоціцца пра духоўнае ачышчэнне сваіх парафіянаў. Кожнае Божае слова, прамоўленае ім падчас святой Імшы, паглыбляе ў нас веру, асабліва ў дзяцей і моладзі. Ксёндз Аляксандр вельмі прыгожа спявае. Мы дзякуем яму за новую ўтульную святыню, якую ён пабудаваў для нас, не шкадуючы нават свайго здароўя, за інтэр’ер, што дапаўняе прыгажосць касцёла, за дворык, што вабіць рознакаляровымі кветкамі, шматлікімі лавачкамі, на якіх можна адпачыць, а таксама зелянінаю, праз якую праходзяць у розныя бакі сцежкі, выкладзеныя пліткаю. Ад усяе гэтай прыгажосці з’яўляецца адчуванне зямнога раю... 

Дзякуем Богу за сапраўднага гаспадара, які працуе ў імя Пана.

Ад усёй парафіі віншуем нашага шаноўнага пробашча і жадаем яму Божага благаслаўлення і патрэбных ласкаў у нялёгкай працы на Божай ніве. 

Віншуем яшчэ раз Вас з Днём народзін,

Каб доўжыліся многа-многа год,

Няхай жыццё й здароўе будуць у згодзе,

А ў сэрцы застаецца толькі Бог!

Тамашэўская Часлава і ўсе парафіяне касцёла 

Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваполацку.

У сакавіку гэтага года споўнілася дваццаць гадоў нашаму парафіяльнаму жаночаму хору, якім ахвярна кіруе Эма Іосіфаўна Давыдава. Усе гэтыя дваццаць гадоў хор упрыгожваў найважнейшыя падзеі ў жыцці магілёўскай парафіі Унебаўшэсця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Подробнее...

Вы не паверыце, але агляд пошты гэтым разам у нас будзе без вашых лістоў. Прычына простая — іх няма. Нават з’явілася сумненне: а ці чытае хто насамрэч наш часопіс? Я перагартала нумары за гэты год. Ды не — здаецца, чытаюць. Некаторыя чытачы пішуць нам даволі рэгулярна, але як бывае трывожна, калі ад самых актыўных з іх раптам перастаюць прыходзіць лісты. Добра, калі проста надакучыла пісаць тыя лісты ці няма пра што расказваць, але не дай Бог, калі нешта здарылася...

Подробнее...

Паважаная рэдакцыя ча­сопіса «Ave Maria»! Мы, вернікі мінскай пара­фіі святога Яна Хрысціцеля, а таксама шматлікія члены ма­літоўных супольнасцяў, хо­чам выказаць вялікую пашану і ўдзячнасць нашаму пробашчу ксяндзу дэкану Ігару Лашуку і павіншаваць яго з 45-годдзем з дня нараджэння.

Подробнее...
© 2019 - Рэдакцыя часопіса «Ave Maria» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла